20 красавiка 2024, Субота, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабская праца і паборы сталі ў Беларусі нормай

30
Рабская праца і паборы сталі ў Беларусі нормай

Для будучай рэстаўрацыі Быхаўскага замка мясцовыя ўлады пастанавілі далучыць гараджан вельмі папулярнымі ў краіне спосабамі - паборамі і суботнікамі.

Быхаўскія ўлады, пры папушчальніцтве і наўпроставым удзеле якіх быў зруйнаваны мясцовы замак, разлічваюць аднавіць помнік архітэктуры сямнаццатага стагоддзя не толькі за кошт сродкаў, выдзеленых з дзяржбюджэту як на рэстаўрацыю замка, так і на святкаванне Дня беларускага пісьменства, але і за кошт бясплатнай рабскай працы мясцовых жыхароў на так званых суботніках і пабораў, названых "ахвяраваннямі", піша "Беларускі партызан".

Першы суботнік, падтрыманым райвыканкамам, прайшоў у Быхаве 25 студзеня. Грошы, пералічаныя прадпрыемствамі ўсіх форм уласнасці на разліковы рахунак Жылкамгаса, пойдуць, нібыта, на будаўніцтва дзіцячага парку, які з задумы ўладаў, павінен здзіўляць гасцей Быхава.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, быхаўцам давядзецца адпрацаваць не менш за 20 суботнікаў, гэта значыць тым, хто "аддасць перавагу" пералічыць грошы, гэта абыйдзецца ў месячны заробак.

Папаўняецца і дабрачынны рахунак "Фрагменты. Быхаўскі замак" - дзякуючы "добраахвотным" ахвяраванням. Пачалі з настаўнікаў, для якіх усталявалі “таксу” - 20 тысяч. Пры гэтым на тых, хто адмовіўся, складаюцца адпаведныя спісы.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках