20 красавiка 2024, Субота, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ператрус у Мікіты Белых

8
Ператрус у Мікіты Белых

Супрацоўнікі Следчага камітэта Расеі праводзяць ператрус у працоўным кабінеце губернатара Кіраўскай вобласці.

Як заявіў прадстаўнік Следчага камітэта Уладзімір Маркін, ператрус праводзіцца ў рамках расследавання справы аб махінацыях з маёмасцю ААТ “Уржумскі спіртагарэлачны завод”, паведамляе ВВС.

"Паводле вынікаў правядзення следчых дзеянняў Мікіта Белых будзе дапытаны ў пытаннях, якія цікавяць следства", - дадаў ён.

Як заявіў Маркін, аб'яўлены ў вышук былы дырэктар дэпартамента дзяржаўнай уласнасці Кіраўскай вобласці Канстанцін Арзамасцаў.

"Скрадзены" спіртзавод

Справа аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў была распачатая пасля прыватызацыі 25,5% акцый Уржумскага спіртагарэлачнага завода, якія знаходзіліся ў абласной уласнасці.

Следства мяркуе, што акцыі былі выстаўленыя на таргі з істотна заніжаным пачатковым коштам 95,37 мільёнаў рублёў, тады як іх рэальны кошт большы прыкладна на 100 мільёнаў.

На мінулым тыдні ўжо былі затрыманыя асобы, якія праводзілі экспертызу, таксама на допыт выкліканая кіраўнічка суполкі кампаній "Глобус", якая набыла акцыі спіртзавода.

Разам з Канстанцінам Арзамасцавым у дачыненні да гэтай справы правяраюцца і іншыя службовыя асобы, а таксама вядомы апазіцыянер Аляксей Навальны, які раней працаваў дарадцам губернатара вобласці.

Прэс-сакратарка Аляксея Навальнага паведаміла, што ён не мае ніякага дачынення да прыватызацыі завода: на момант прыняцця пастановы аб продажы акцый ён ужо сышоў з каманды Белых і вучыўся ў Еле.

Між тым ва ўзламанай электроннай пошце была знойдзеная перапіска Аляксея Навальнага з Белых, у якой гаварылася пра нейкі "скрадзены" спіртагарэлачны завод. Невядома, ці ішла гаворка пра Уржумскае прадпрыемства.

У сярэдзіне студзеня Следчы камітэт скончыў расследаванне першай крымінальнай справы супраць Навальнага - "справы Кіраўлеса".

Навальнага абвінавачваюць у тым, што ён, займаючы неаплатны пост дарадцы на грамадскіх пачатках пры губернатары Кіраўскай вобласці, пераканаў гендырэктара ГУП "Кіраўлес" у 2009 годзе падпісаць нявыгадную дамову на рэалізацыю лесапрадукцыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках