28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хартыя'97 трапіла ў лемантар Яндэкса

15

Яндэкс склаў лемантар з пошукавых запытаў беларусаў.

Кожны тыдзень беларусы ўводзяць у пошукавы радок Яндэкса ў сярэднім 150 мільёнаў слоў. Як і жыхары Расеі, Украіны і Казахстана, часцей за ўсё ў запытах яны ўжываюць словы «анлайн», «глядзець», «бясплатна», «запампаваць» і «гульня», гаворыцца ў даследаванні аналітычнай групы дэпартамента маркетынгу кампаніі «Яндэкс».

Спісы самых папулярных слоў у Беларусі, Расеі, Украіне і Казахстане практычна не адрозніваюцца. Аднак у запытах для кожнай краіны ёсць свае характэрныя словы. Яны не трапляюць у топ самых часта ўжывальных, але іх адносная частата нашмат вышэйшая, чым у іншых краінах. Так выглядае расейскі лемантар, які складаецца з характэрных для Беларусі слоў:

Звычайна ў спіс характэрных для краіны слоў трапляюць назвы мясцовых арганізацый або сайтаў. Для Беларусі гэта менскі аўтарынак «Аўтамалінаўка», дошка аб'яў «Kufar.by», інфармацыйны партал «Хартыя'97», сайт выбару тавараў «Onliner.by», латарэя «Суперлато» і гандлёвыя сеткі «Электрасіла» і «Еўраопт». Таксама ў спіс трапілі назвы суседняй краіны - Польшчы. Гэта дзяржава фігуруе яшчэ і ў буквары Калінінградскай вобласці Расеі.

Сярод слоў, характэрных для запытаў з Беларусі, прысутнічаюць прозвішчы аўтараў школьных падручнікаў - Шлыкаў і Юхнель.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках