25 красавiка 2024, Чацвер, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наваполацкія вадаправодчыкі купляюць красовэр за $ 37 тысяч

57
Наваполацкія вадаправодчыкі купляюць красовэр за $ 37 тысяч

Падобна да тога, што ў абвешчаны Год ашчадлівасці кіраўніцтва камунальнага прадпрыемства Наваполацка наважыла не ашчаджаць.

Арганізацыя абвясціла тэндэр на набыццё пазадарожніка Chevrolet Captiva, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Самаход павінен быць у камплектацыі LT Plus, гэта значыць з падагрэвам пярэдніх крэслаў. Акрамя наяўнасці гэтай жыццёва важнай опцыі азначаная камплектацыя мае на ўвазе скураны салон чорнага колеру, скураное аздабленне стырна і вагара перамыкання перадач, круіз- і клімат-кантроль, 18-цалевыя лёгкія дыскі і да г.п.

Паводле заяўкі, аўтамабіль павінен быць вугальна-чорным, мець бензінавы рухавік аб'ёмам 2,4 літры і каштаваць прыкладна $ 37 тыс.

Цікава, што згодна з умовамі тэндэру, на падачу конкурсных дакументаў адводзіцца ўсяго адзін тыдзень. А яшчэ праз 10 дзён спартовы красовэр павінен быць у кліента.

Мусіць, такая паспешлівасць звязаная з тым, што надоечы камунальнікам з Чашнікаў давялося скасаваць тэндэр на куплю аўтамабіля за 350 млн рублёў.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках