25 красавiка 2024, Чацвер, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times: Еўропе патрэбны «закон Магніцкага»

7
Financial Times: Еўропе патрэбны «закон Магніцкага»

Каб «закон Магніцкага» даў максімальны эфект, Еўропа павінна рушыць услед прыкладу ЗША.

Нават па цяперашніх стандартах Масквы яе рэакцыя на «закон Магніцкага», які забараняе ўезд у ЗША расейскім парушальнікам правоў чалавека, была агіднай, піша рэдакцыя Financial Times (пераклад - inopressa.ru).

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін на мінулым тыдні падпісаў закон, які забараняе амерыканскім грамадзянам усынаўляць расейскіх дзяцей. Па сутнасці гэта робіць тысячы найбольш безабаронных грамадзян Расеі ў дзіцячых дамах закладнікамі амерыкана-расейскіх адносін. Пры гэтым Крэмль відавочна спрабуе пераканаць іншыя краіны не прытрымлівацца прыкладу ЗША. Яны не павінныя гэтаму ціску паддавацца, піша выданне.

Каб «закон Магніцкага» падзейнічаў максімальна эфектыўна, Еўропа павінна рушыць услед гэтаму прыкладу. Парламенты некаторых краін, уключаючы Велікабрытанію, Нідэрланды і Швецыю, пачалі аказваць ціск на ўрады з мэтай прыняцця аналагічных мер. Візавыя забароны, уведзеныя любым удзельнікам шэнгенскай зоны, прадухілілі б уезд чыноўнікаў ва ўсе краіны Шэнгену.

«Але самым эфектыўным крокам была б візавая забарона і замарожванне актываў ва ўсёй Еўропе. Гэта магло б быць прынята адносна лёгка, пры наяўнасці палітычнай волі, у выглядзе рашэння Савета міністраў, як гэта было зроблена ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў», - гаворыцца ў артыкуле.

«Крэмль прапагандуе, што эканамічныя праблемы Еўропы сведчаць аб няўдачы яе сістэмы кіравання і каштоўнасцяў у цэлым. Але нягледзячы на крызіс еўразоны, ЕЗ павінен даказаць, што такія сцвярджэнні няслушныя - і паказаць, што ён гатовы абараняць і ўвасабляць каштоўнасці, на якія ён абапіраецца», - заключае газета.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках