banner1 banner1 banner1

3.01.2013

Аварыя на Менскай ЦЭЦ-5? важная навіна фатаздымкі 198

10:34, — Здарэнне

Аварыя на Менскай ЦЭЦ-5?

Нібыта з ладу выйшла новая кітайская турбіна вагой больш за 400 т.

Як паведаміў чытач charter97.org, з сярэдзіны снежня 2012 года сярод спецыялістаў беларускай энергасістэмы распаўсюджваецца інфармацыя аб выбуху на Менскай ЦЭЦ-5.

Гаворка ідзе пра новы праект РУП «Менскэнерга» сумесна з Кітайскай нацыянальнай карпарацыяй, у рамках якога кітайцы атрымалі кантракт на выкананне на Менскай ЦЭЦ-5 комплекснага будаўніцтва з праектаваннем і камплектацыяй парагазавага энергаблока магутнасцю 399,6 МВт. У склад энергаблока ўваходзяць газавая турбіна M701F магутнасцю 270 МВт, кацёл-утылізатар і і паравая турбіна магутнасцю 129,6 МВт. Кошт будаўніцтва пракрэдытаваў кітайскі бок, сума склала 260,19 млн еўра. Энергаблок уключаны на паралельную працу з энергасістэмай у снежні 2011 года.

Паводле інфармацыі крыніцы, «ёсць версія, што адбыўся адрыў лапаткі турбіны і яе трапленне ў камеру згарання. Аператыўны персанал МТЭЦ-5 пазбягае размоў на гэтую тэму, але асобныя спецыялісты дзеляцца адзін з адным скупой інфармацыяй».

Наколькі сур'ёзная аварыя, чытач не ўдакладняе, аднак кажа, што сам выбух было чуваць нават «у ваколіцах ЦЭЦ».

У Міністэрстве энергетыкі журналісту charter97.org адмовіліся даваць якую-небудзь інфармацыю пра здарэнне на ЦЭЦ-5 са словамі «не лічым карэктным каментаваць» і параілі звярнуцца ў ДВА «Белэнерга». У сваю чаргу, у прэс-службе «Белэнерга» прапанавалі накіраваць «афіцыйны запыт». «Мы яго разгледзім і дамо адказ», заявілі ў прэс-службе «Белэнерга».

Каб зразумець, з якімі цяжкасцямі могуць сутыкнуцца беларускія энергетыкі, дастаткова ўзгадаць, што для дастаўкі абсталявання на месца распрацоўвалася спецыяльная праграма: ствараўся праект будаўніцтва прычала на р. Бярэзіна, куды дастаўляліся звышмагутныя цягачы, так як ПДУ мае чатыры буйнагабарытных элемента: трансфарматар, газавую турбіну, ротар генератара і паравую турбіну. ПДУ накіроўвалася на ЦЭЦ-5 спачатку па Дняпры, а затым па Бярэзіне - да г. Беразіно. На прычале былі ўсталяваныя спецыяльныя прыстасаванні, каб зняць груз з барж і пагрузіць на цягачы. Затым абсталяванне даставілі на месца, папярэдне ўмацаваўшы масты і дарогі, па якіх правозілі абсталяванне.

У выніку мадэрнізацыі Менская ЦЭЦ-5, якую, дарэчы, да аварыі на ЧАЭС будавалі як першую беларускую АЭС, стала чацвёртай па магутнасці станцыяй ў беларускай энергасістэме.

Напісаць каментар (198)


Навіны
па тэме

Экспарт

          Новости партнеров




bunner.jpg

Надвор'е ў Беларусі

   26.05   27.05 
Брэст Небольшая облачность+22
+12
Возможен дождь+18
+10
Віцебск Ясно+23
+13
Ясно+24
+15
Гомель Ясно+25
+14
Ясно+26
+13
Гродна Небольшая облачность+21
+12
Возможен дождь+22
+10
Мінск Небольшой дождь+22
+12
Возможна гроза+22
+11
Магілёў Ясно+23
+13
Ясно+24
+13

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  26.05.13  27.05.13
EUR11 230,0011 230,00
USD8 680,008 680,00
RUB277,00277,00

Меркаванне


«Стабильное» счастье

«Стабильное» счастье

Александр Томкович

Можешь сделать лучше?

Можешь сделать лучше?

Николай Халезин

У вас был хоккей

У вас был хоккей

Дмитрий Дрозд

Палачи будут стрелять

Палачи будут стрелять

Валентин Стефанович

Александр Васильевич и «Евровидение»

Александр Васильевич и «Евровидение»

Анджей Почобут


Учора на сайце:

наведвальнікаў 83387
праглядаў 473706
наведванняў 143283

Поиск отелей


Дата заезда

Дата отъезда

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: