19 красавiка 2024, Пятніца, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Волчак: Пракуратура адышла ад кантролю за МУС

14
Алег Волчак: Пракуратура адышла ад кантролю за МУС

Беспакаранасць катаванняў Васіля Сарочыка паказала, што грамадзяне сёння безабаронныя перад міліцыяй, лічыць былы следчы пракуратуры.

«Гэта была не радавая справа, яна атрымала шырокі грамадскі рэзананс, пра яе нават далажылі спецдакладчыку ААН па Беларусі. Мы разлічвалі, што ў справе з такой вялікай агалоскай Следчы камітэт (СК) пакажа, што ён самастойны, незалежны і можа абараніць грамадзяніна ў выпадку катаванняў з боку міліцыі», - заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org былы следчы пракуратуры і кіраўнік «Прававой дапамогі насельніцтву» Алег Волчак.

Па словах эксперта, справа аб збіцці вартаўніка паказала, што ў «праваахоўнай» сістэмы кругавая парука:

«Гэта справа была рубіконам на праверку трываласці СК і, на жаль, у нашай групы юрыстаў песімістычны погляд на тое, што рэформа МУС і Следчага камітэта наогул будзе праводзіцца. З такімі доказамі, цялеснымі пашкоджаннямі і з пацярпелым, які актыўна працаваў са следствам, не прыцягнуць адказных супрацоўнікаў міліцыі да крымінальнай адказнасці - гэта паказаць, што ўся гэтая сістэма мае кругавую паруку».

Алег Волчак тлумачыць, чаму СК пакрывае міліцыянтаў, якія збівалі Васіля Сарочыка:

«У Следчым камітэце 80-90% следчых з МУС. Натуральна, яны адзін аднаго ведаюць і будуць прыкрываць адзін аднаго, у іх жа ёсць такое паняцце як «гонар» мундзіра. Стала відавочна, што пракуратура цалкам страціла нагляд за органамі ўнутраных спраў. Яна адышла ад кантролю за МУС і, улічваючы справу Сарочыка, людзі цяпер становяцца безабароннымі. Уявіце сабе, калі ў рэгіёнах міліцыянты кагосьці паб'юць - там жа наогул ні распачаць крымінальную, ні пакараць вінаватых асоб немагчыма».

Праваабаронцу абурае, што міліцыянты, якія катавалі Васіля Сарочыка, застаюцца на сваіх пасадах і працягваюць працаваць:

«Як пасля гэтага можа быць давер не толькі да міліцыі, але і да сістэмы кіравання? Гэта ўдарыць па агульным іміджу Лукашэнкі. Можа не адразу, але ўдарыць. Ён крычыць, што ён гарант - і ўся адказнасць за тое, што адбываецца ў краіне, кладзецца на яго. Гэта была вельмі важнае, знакавая справа, яна была тэстам на тое, ці гатовая «праваахоўная» сістэма ісці на мадэрнізацыю, пра якую гаворым не толькі мы, незалежныя аналітыкі, але і сама ўлада. І яна гэты тэст праваліла».

Нагадаем, 30 снежня 2012 года афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Менску Аляксандр Герасімаў паведаміў, што крымінальная справа супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія збілі вартаўніка менскай аўтастаянкі Васіля Сарочыка, спыненая. Там оперупаўнаважаная Багданоўская Ж.П. надзела на яго кайданкі і стала збіваць, патрабуючы прызнацца ў крадзяжы надмагільных пліт, якія захоўваліся на тэрыторыі аўтастаянкі, а таксама саляркі і акумулятараў з машын.

Усё гэта доўжылася прыкладна шэсць гадзін, але ніякага прызнання ад Сарочыка міліцыянты не атрымалі. У выніку ў дачыненні да яго склалі нейкі дакумент, які пенсіянер падпісаў, будучы ўжо не ў стане яго прачытаць, і яго адпусцілі дадому.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках