29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя павысіла кошты на аналізы

38
Міністэрства аховы здароўя павысіла кошты на аналізы

У Беларусі ўстаноўленыя новыя гранічныя максімальныя тарыфы на паслугі па лабараторнай дыягностыцы.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на пастанову Міністэрства аховы здароўя ад 5 снежня 2012 года №188, якая афіцыйна апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Падаражэлі гематалагічныя, біяхімічныя і іншыя даследаванні крыві, узятай з пальца. Раней максімальны кошт гэтай паслугі быў крыху больш за Br2,5 тыс., цяпер - Br4,1 тыс. Узяцце крыві з вены падаражэла да Br5,1 тыс. (раней - каля Br3,5 тыс.).

Даражэй сталі агульнаклінічныя і гематалагічныя, біяхімічныя і цыталагічныя даследаванні. У ліку самых дарагіх - бактэрыялагічныя. Напрыклад, мікрабіялагічнае даследаванне клінічнага матэрыялу на халеру абыйдзецца ў Br509 тыс.

Апошні раз кошты на паслугі па лабараторнай дыягностыцы ў Беларусі павышаліся ў верасні 2011 года.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках