29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Шпіёнская» справа: да Гайдукова не пускаюць адваката

5
«Шпіёнская» справа: да Гайдукова не пускаюць адваката

3 студзеня да абвінавачанага ў «шпіянажы» Андрэя Гайдукова ў турму КДБ зноў не пусцілі адваката.

Пазней Андрэя Гайдукова чакае вочная стаўка з новым падазраваным у справе.

У будынку КДБ не знайшлося памяшкання для сустрэчы. Такую прычыну ў першай палове дня называлі адвакату Андрэя Гайдукова, калі той у трэці раз запар спрабаваў сустрэцца з падабаронным. Пра гэта маці актывіста Вольга Гайдукова паведаміла «Радыё Свабода»:

«Разумееце, усё рабілася так, што быццам бы няма памяшканняў, кабінеты занятыя. Між іншым і дазвол ёсць, але самі ствараюць такія ўмовы, што адвакат патрапіць не можа».

Па словах Вольгі Гайдуковай, яе сына перавялі ў Менск 22 снежня. Спачатку - на Валадарку, дзе пратрымалі да 27 снежня, а затым перавялі ў СІЗА КДБ. 29 снежня ў «амерыканцы» ад сястры Гайдукова прынялі для яго перадачу, але ці дайшла яна да сына, маці невядома.

Работнік наваполацкага «Нафтана» Андрэй Гайдукоў быў арыштаваны 9 лістапада і абвінавачаны ў «здрадзе радзіме праз агентурную дзейнасць». Паводле КДБ, Андрэя Гайдукова затрымалі «падчас закладкі схованкі са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы». Між тым, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» выступіла з заявай, у якой паведамлялася, што актывіста затрымалі за распаўсюджванне газеты «Хартыя'97».

З лістапада мінулага года прэс-служба КДБ не інфармуе аб ходзе расследавання справы, якая ў незалежных СМІ атрымала назву «шпіёнская». Між тым, стала вядома, што ў справе з'явіўся новы падазроны - гэта сябар Гайдукова Ілля Багданаў, якога ў пачатку лістапада ўжо затрымлівалі для дачы паказанняў. Аб змене свайго статусу са сведкі на падазраванага Ілля даведаўся на апошнім допыце ў следчага КДБ Алега Барысевіча:

«Мне задавалі пытанні, я адказваў, і мне было сказана, што ў мяне адрозніваюцца паказанні ад паказанняў Гайдукова. Таму, маўляў, трэба перавесці мяне ў статус падазраванага і пераправерыць паказанні».

Ілля Багданаў выкліканы на чарговы допыт на 9 студзеня. «Пасля будзе яшчэ вочная стаўка з Андрэем», - кажа Ілля Багданаў.

Пасля пераводу Андрэя Гайдукова ў Менск у «амерыканку» ад яго не было ні лістоў, ні званкоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках