18 красавiка 2024, Чацвер, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Планшэтныя тарыфы life:) падаражэлі на 20%

20
Планшэтныя тарыфы life:) падаражэлі на 20%

Беларускі аператар life:) унёс змены ў парадак аказання паслуг па тарыфных планах, якія ўключаюць ў сябе, акрамя паслуг сувязі, карыстанне смартфонамі і планшэтамі.

Так, у рамках ТП «Планшэт life:) MediaPad 10» цяпер за ўвесь пакет паслуг давядзецца на працягу 19 месяцаў плаціць 420 000 рублёў замест ранейшых 350 000. Кошт дамовы па гэтай прапанове павялічыўся з 6 650 000 да 7 980 000 рублёў, піша onliner.by.

У дамове аб парадку аказання паслуг пры гэтым падкрэсліваецца, што кошт 7 980 000 рублёў з'яўляецца платай «за арганізацыю злучэння паміж канцавой абаненцкай прыладай сеткі сотавай рухомай электрасувязі і сеткай Інтэрнэт, а таксама iншымi канцавымі абаненцкімі прыладамі».

З 1 студзеня 2013 года ў Беларусі фізічныя асобы абавязаныя плаціць ПДВ на паслугі сувязі ў памеры 20%. У сувязі з гэтым тарыфы на мабільную сувязь і інтэрнэт-паслугі павялічыліся на 20%. У life:) плата за карыстанне смартфонамі і планшэтамі, набытымі ў рамках тарыфаў лінейкі «Андроід», складае 100 рублёў і цалкам ўключаная ў першапачатковы плацёж пры падключэнні. Астатняя сума (420 000 рублёў у месяц у выпадку з ТП «Планшэт life:) MediaPad 10») уяўляе сабой плату за паслугі сувязі («life:) ІНТЭРНЭТ 7000 + SMS»).

Штомесячныя плацяжы ў рамках тарыфу «АНДРОІД life:) D1» са смартфонам Huawei Ascend D1 павялічыліся з 309 000 да 370 800 рублёў, «АНДРОІД life:) G500PRO» з Huawei Ascend G500 Pro падаражэў з 239 000 да 286 800, і г. д .

Плацяжы за смартфоны і планшэты, набытыя ў растэрміноўку у аператараў velcom і МТС, засталіся ранейшымі, паколькі яны ўключаюць у сябе плату за саму прыладу, а не за паслугі сувязі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках