18 красавiка 2024, Чацвер, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павіншуйце Мікалая Аўтуховіча з 50-годдзем

30
Павіншуйце Мікалая Аўтуховіча з 50-годдзем

Палітвязню 7 студзеня споўніцца 50 гадоў.

Мікалай Аўтуховіч - ветэран афганскай кампаніі, паспяховы прадпрымальнік і дэмакратычны актывіст з Ваўкавыска. Нарадзіўся 7 студзеня 1963 г. у Ваўкавыску. З 1981 года служыў у арміі ў Саратаўскай вобласці Расеі кіроўцам у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння. Пазней скончыў школу прапаршчыкаў, папрасіўся служыць у Афганістан. За ахову моста пад Кандагарам і ўдзел у іншых аперацыях узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, двума мэдалямі - «За адвагу» і «За баявыя заслугі». Звольніўся з войска ў 1991 годзе ў Ваўкавыску старэйшым прапаршчыкам, стаў займацца бізнэсам.

У траўні 2010 года Мікалай Аўтуховіч быў асуджаны да 5 гадоў і 2 месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму па артыкуле 295 частка 3 - «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў». Яго абвінавацілі ў «перавозцы і захоўванні пяці патронаў» да паляўнічай вінтоўкі. Аўтуховіч сваёй віны ў судзе не прызнаў і заявіў, што яго пераследуюць за антыкарупцыйную дзейнасць.

Палітвязень адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 5 у г. Івацэвічы. У снежні 2011 г. на месяц быў змешчаны ў ПКТ - памяшканне камернага тыпу. Рашэннем суда, які адбыўся 17 студзеня 2012 г., быў пераведзены ў турму Гродна.

Напісаць ліст Мікалаю Аўтуховічу можна па адрасе: 230023, вуліца Кірава 1, Гродна, турма № 1.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках