28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марэк Мігальскі: Для Еўропы Беларусь - гэта Зімбабвэ

13
Марэк Мігальскі: Для Еўропы Беларусь - гэта Зімбабвэ

Усялякія просьбы выдаць сродкі на замежныя праекты, напрыклад, на тыя ж беларускія, сутыкаюцца з праблемамі.

«Я прапанаваў, каб той мільён еўра, які Еўразвяз атрымаў у выглядзе Нобелеўскай прэміі міру, ён аддаў на развіццё грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Але і гэтага, натуральна, не ўхвалілі», - сказаў польскі еўрадэпутат Марэк Мігальскі ў інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат».

З ягоных слоў, для Германіі і Францыі, галоўных гульцоў Еўразвязу, Беларусь - гэта Зімбабвэ. «Больш за тое, і немцы, і французы вельмі любяць мець справы з расейцамі. Таму беларускае пытанне для іх, як мінімум, нязручнае», - кажа ён. Праблему еўрадэпутат бачыць і ў польскіх палітыках, хоць заходняя суседка традыцыйна прадстаўляе інтарэсы Беларусі. Мігальскі мяркуе, што яны не ў змозе па-сапраўднаму зацікавіць Еўразвяз беларускай тэматыкай.

Марэка Мігальскага называюць «хросным» палітвязняў Змітра Бандарэнкі і Сяргея Каваленкі: яны выйшлі на волю шмат у чым дзякуючы ягоным намаганням. Цяпер еўрадэпутат паставіў сваёй мэтай вызваліць Змітра Дакшевіча і Мікалая Статкевіча. Для гэтага ён стварыў сайт www.2free.eu на беларускай, ангельскай, польскай і расейскай мовах.

«Я спрабую вызваліць двух канкрэтных людзей. Гэта не значыць, што астатнія палітвязні мяне не цікавяць. Яны ўсе павінны выйсці на волю, і гэта павінна быць галоўнай умовай усялякага дыялогу з Лукашэнкам», - тлумачыць Марэк Мігальскі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках