20 красавiка 2024, Субота, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» саступіла рыжскаму ў матчы чэмпіянату КХЛ

21
Менскае «Дынама» саступіла рыжскаму ў матчы чэмпіянату КХЛ

У першым у новым годзе матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі менскае «Дынама» саступіла рыжскаму з лікам 2:3 (0:2, 1:0, 1:1).

Сустрэча адбылася 3 студзеня на «Мінск-Арэне» ў прысутнасці 15.068 гледачоў.

Шайбы закінулі:

у менчукоў - Уладзімір Дзянісаў, Цім Стэплтон,

у рыжан - Оскарс Цыбульскіс, Аляксандр Жыру, Пол Чэхура.

Сустрэча спаборнікаў 9 кастрычніка ў Рызе скончылася перамогай гаспадароў - 2:1 (у овэртайме), 4 лістапада там жа перамаглі госці (2:0). 9 снежня ў Менску мацнейшымі былі гаспадары (2:1).

Пасля 39 гульняў «Дынама» з 51 балам займае чацвёртае месца ў дывізіёне Тарасава, дзевятае ў Заходняй канферэнцыі і 18-е ў агульнай табліцы. Каманда атрымала 12 перамог у асноўны час, 4 у овэртайме, 1 праз буліты, пацярпела 2 паразы праз буліты, 3 у овэртайме і 17 у асноўны час, закінула 95 і прапусціла 121 шайбу, паведамляе БелТА.

Наступныя тры матчы «Дынама» правядзе на выездзе: 6 студзеня - з «Атлантам» (Мыцішчы), 8-га - з «Лакаматывам» (Яраслаўль), 10-га - з «Тарпедам» (Ніжні Ноўгарад).

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках