29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія клубы не запрасілі ў чэмпіянат СНД

21
Беларускія клубы не запрасілі ў чэмпіянат СНД

Беларускія футбольныя клубы пакуль не будуць запрашацца ў чэмпіянат СНД.

Такая выснова вынікае з заявы дырэктара аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі "Аргкамітэт Аб'яднанага чэмпіянату ў футболе", галоўнага трэнера ўладзікаўказскай "Аланіі" Валерыя Газаева.

"На гэтым этапе мы прынялі пастанову запрасіць да ўдзелу толькі клубы Расеі ды Украіны", - падае словы Газаева РИА "Новости".

"Запрашаюцца ўсе клубы вышэйшых дывізіёнаў Расеі і Украіны. Першапачаткова ліга ствараецца з дхвюх ліг, прынамсі, канцэпцыя такая - з ліг Украіны і Расеі. Таму мы разаслалі запрашэнні ўсім 16 клубаў Украіны і 16 клубам Расеі", - сказаў Газаеў.

З ягоных слоў, пытанне ўдзелу клубаў аб'яднанага чэмпіянату ў еўракубках будзе абмеркаванае ў сярэдзіне лютага.

20 студзеня прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі футбола Ёзэф Блатэр заявіў, што стварэнне чэмпіянату СНД ідзе насуперак прынцыпам ФІФА.

26 снежня мінулага года было абвешчана аб стварэнні аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі "Аргкамітэт Аб'яднанага чэмпіянату ў футболе". У назіральную раду аргкамітэта ўвайшлі прэзідэнт махачкалінскага ФК "Анжы", бізнэсовец Сулейман Керымаў, прэзідэнт маскоўскага ЦСКА Яўген Гінер, прэзідэнт петэрбуржскага "Зеніта", старшыня ўправы і генеральны дырэктар ААТ "Газпром нефть" Аляксандр Дзюкаў, прэзідэнт Расейскай футбольнай прэм'ер-лігі Сяргей Прадкін. Кіраўніком аргкамітэта быў прызначаны Газаеў. Ён заявіў, што самыя моцныя футбольныя клубы Украіны, Беларусі, Арменіі і Казахстана зацікаўленыя ў арганізацыі аб'яднанага чэмпіянату СНД. З ягоных слоў, новая структура дапаможа развязаць праблемы, з якімі сутыкаецца не толькі расейскі чэмпіянат, але і шмат якія еўрапейскія першынствы.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках