18 красавiка 2024, Чацвер, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка і Гаварцова адмовіліся выступаць за зборную

75
Азаранка і Гаварцова адмовіліся выступаць за зборную

Беларускі далучыліся да страйку тэнісістаў супраць правіл ІТФ і ВТА.

Капітан жаночай зборнай Беларусі ў тэнісе Таццяна Пучак распавяла, што ў матчах Кубка Федэрацыі супраць каманд Аўстрыі, Харватыі і Грузіі зборная Беларусі не зможа разлічваць на Вікторыю Азаранку і Вольгу Гаварцову.

Тэнісісты, у асноўным, выступаюць у асабістым заліку, але камандныя спаборніцтвы ў гэтым выглядзе спорту таксама існуюць. Свайго роду чэмпіянатамі свету для зборных з'яўляюцца Кубак Дэвіса ў мужчын і Кубак федэрацыі ў жанчын, піша «Прессбол».

Напачатку лютага беларускіх тэнісістак чакаюць матчы Кубка федэрацыі ў Еўра-Афрыканскай групе I. Аднак Вікторыя Азаранка гуляць у іх не будзе.

«Стаўленне да гэтай сітуацыі неадназначна, таму што фактычна пачалася забастоўка гульцоў супраць правілаў ІТФ і ВТА. Вікторыя Азаранка сказала, што далучыцца да страйка. Яна мяркуе, што тыя змены, якія прапануюць тэнісныя асацыяцыі для адбору на Алімпіяду, няправільныя. Вікторыя катэгарычна супраць новаўвядзенняў, згодна з якімі абавязковы чатырохразовы ўдзел у Кубку федэрацыі цягам алімпійскага цыклу. Таму ў Ізраіль яна з намі не паляціць», - сказала Таццяна Пучак.

Гэты страйк з'яўляецца, па сутнасці, негалосным. Яго ініцыятарка - амерыканка Серэна Уільямс. У акцыі пратэсту збіраюцца браць удзел самыя багатыя тэнісісткі свету.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках