19 сакавiка 2024, aўторак, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўны суд - за канфіскацыю аўто ў нецвярозых кіроўцаў

103
Вярхоўны суд - за канфіскацыю аўто ў нецвярозых кіроўцаў

Старшыня Вярхоўнага суда ўважае за правільную ініцыятыву аб канфіскацыі самаходаў у п'яных кіроўцаў.

"Цалкам падтрымліваем. Важна не толькі пакараць за злачынства, але і пазбавіць магчымасці ўчыніць новае", - заявіў Валянцін Сукала ў інтэрв'ю газеце "Советская Белоруссия".

"Праблема ў тым, што ўласнікі транспартных сродкаў, у якіх будуць канфіскоўвацца аўтамабілі, толькі ў 30 адсотках самі знаходзяцца нецвярозымі за стырном. 70 адсоткаў затрыманых п'яных кіроўцаў кіруюць чужымі самаходамі", - адзначыў старшыня Вярхоўнага суда.

"Таму прадбачу, што асноўныя прававыя спрэчкі і канфлікты будуць звязаныя з высвятленнем абставінаў, якім чынам чалавек, які выпіў, апынуўся за стырном, хто перадаў яму кіраванне. Сітуацыі будуць няпростыя, але Вярхоўны Суд ўсё ж такі падтрымлівае гэтую меру і, больш за тое, прымае ўдзел у падрыхтоўцы гэтай прапановы", - сказаў Сукала.

Ён перакананы, што "цяперашніх пакаранняў для злосных парушальнікаў недастаткова". "Што такое сем гадоў пазбаўлення волі для чалавека, з віны якога загінулі некалькі бязвінных людзей?", - задаў рытарычнае пытанне старшыня ВС.

Як раней паведамляла агенцтва, Генеральная пракуратура Беларусі накіравала ў адміністрацыю прэзідэнта прапановы аб узмацненні жорсткасці пакарання за кіраванне ў п'яным стане. "У прыватнасці, прапануецца за паўторнае кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане на працягу года канфіскоўваць аўтамабілі. Канфіскацыю праводзіць незалежна ад таго, хто з'яўляецца ўласнікам самахода. Канфіскаваны аўтамабіль залічваць у прыбытак дзяржавы", - праінфармавалі ў Генпракуратуры.

Напісаць каментар 103

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках