28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БПС-Сбербанк зэканоміў на праграмах для банкаматаў?

19

Банкамат БПС-Сбербанка ў Менску ўчора ўвечары не працаваў праз заканчэнне дэма-ліцэнзіі праграмнага забеспячэння.

Аб гэтым рэдакцыі charter97.org распавёў адзін з чытачоў. У пацверджанне сваіх слоў відавочца падаў фатаграфіі дысплея нядзейнага банкамата, які знаходзіцца на вуліцы Пуліхава, недалёка ад «Еўраопту».

Улічваючы, што праграмнае забеспячэнне, якое выкарыстоўваецца ў банкаматах сеткі БПС-Сбербанка, усталёўваецца цэнтралізавана, з аналагічнымі праблемамі маглі сутыкнуцца і іншыя карыстальнікі.

Нагадаем, ААТ «БПС-Сбербанк», якое належыць з нядаўняга часу расейскаму Сбербанку, праславілася рэкорднай сумай, выдаткаванай на навагоднюю карпарацыйную пагулянку - 1,74 млрд беларускіх рублёў, або больш за  217 тысяч даляраў. На гэтым фоне ашчада на праграмах для банкаматаў выглядае больш чым дзіўнай.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках