29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША намагае вызвалення палітвязняў

9
Дзярждэп ЗША намагае вызвалення палітвязняў

Першым пунктам парадку дня на беларускім кірунку для ЗША застаецца вызваленне палітвязняў.

Нагадаем, з 27 да 29 студзеня ў Менску знаходзілася дэлегацыя Дзярждэпартамента ЗША на чале з каардынатарам праграмы дапамогі ЗША краінам Еўропы і Еўразіі Дэніэлам Розэнблюмам.

У часее візіту адбыліся сустрэчы ў міністэрствах замежных спраў, аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны. У апошні дзень Розэнблюм сустрэўся з сямю кіраўнікамі апазіцыйных грамадска-палітычных структур: Ірынай Вештард (Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)), Сяргеем Калякіным (Беларуская партыя левых "Справядлівы свет"), Анатолем Лябедзькам (Аб'яднаная грамадзянская партыя), Аляксандрам Мілінкевічам (рух "За Свабоду"), Уладзімірам Някляевым (грамадзянская кампанія "Гавары праўду!"), Віталём Рымашэўскім (аргкамітэт для стварэння партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя") і Аляксеем Янукевічам (Партыя БНФ).

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька распавёў БелаПАН пра падрабязнасці сустрэчы.

"Сустрэча доўжылася дзве з паловай гадзіны. Яна, як выказаўся Розэнблюм, была на дэсэрт", - паведаміў ён. Са слоў палітыка, абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі і перспектывы яе развіцця. Сярод канкрэтных тэм - палітвязні, гучныя знікненні, свабодныя выбары, дыялог з уладамі.

Як заявіў Лябедзька, першым пунктам парадку дня на беларускім кірунку для ЗША застаецца вызваленне палітвязняў, за якім непарыўна ідуць захаванне Менскам правоў чалавека і правядзенне свабодных выбараў. "Я і Рымашэўскі зрабілі акцэнт на важнасці правядзення свабодных выбараў. Калі мы гэтага не даможамся, то пасля чарговай выбарчай кампаніі зноў памяняюцца толькі прозвішчы тых, што сядзяць у следчых ізалятарах і ўсё пачнецца спачатку", - сказаў палітык. Акрамя таго, з ягоных слоў, нельга "здаваць у архіў" тэму выкрадзеных. "Прадстаўнік Дзярждэпартамента пазначыў гэта ў сваім нататніку", - паведаміў Лябедзька.

Старшыня АГП, з ягоных слоў, задаў Розэнблюму тры пытанні: "Якія знакі прыпынку будуць расстаўлены новым дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры ў пасланні да Беларусі?", "Ці маюць рацыю амэрыканскія аналітыкі, якія заяўляюць, што варта чакаць дамоўленасці паміж Абамам і Пуціным аб пераходзе постсавецкай прасторы у веданне Крамля?" і "Ці кантактаваў урад ці пасольства ЗША з групай амерыканскіх аналітыкаў напярэдадні іхняй нядаўняй паездкі да Лукашэнкі?".

"На першае пытанне Розэнблюм заявіў, што шмат што будзе залежаць ад каманды, якая прыйдзе разам з Кэры, аднак не варта чакаць порсткіх рухаў, палітыка ЗША ў дачыненні да Беларусі будзе пераемнай і паслядоўнай. Адказ на другі пункт: ёсць шэраг пытанняў, у якіх ЗША і Расея супрацоўнічаюць і маюць узгодненую пазіцыю, у прыватнасці, барацьба з тэрарызмам, стрымліванне Ірана і Паўночнай Карэі. Але ёсць дыскусійныя пытанні, у пералік якіх уваходзіць і будзе ўваходзіць постсавецкая прастору, так што ніякіх пагадненняў паміж Абамам і Пуціным чакаць не варта. Трэці адказ: аналітыкі прыязджалі самі па сабе, ніякага задання не мелі, нікім не апекаваліся", - паведаміў Лябедзька.

"Візіт Розэнблюма сведчыць пра цікавасць ЗША да Беларусі. Гэта добра, калі сітуацыяй у нас цікавіцца чыноўнік такога ўзроўню. Ёсць магчымасць наўпрост задаваць пытанні і выкладаць сваю пазіцыю", - адзначыў лідэр АГП.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках