19 красавiка 2024, Пятніца, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Белую Русь» вярбуюць на сустрэчах з «дэпутатамі»

13
У «Белую Русь» вярбуюць на сустрэчах з «дэпутатамі»

«Дэпутат» ад Барысаўскага раёна Віктар Гумінскі, з'яўляючыся старшынём Менскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь», спалучае «прыемнае з карысным».

На сустрэчах з выбаршчыкамі ён паралельна займаецца справамі грамадскай арганізацыі «Белая Русь», піша ПЦ «Вясна».

Так, у вёсцы Весялова, дзе ён сустракаўся з выбаршчыкамі сваёй акругі, на заканчэнне прыймання Гумінскі ўручаў членскія білеты арганізацыі асобам, якія ўступілі ў шэрагі першаснай арганізацыі Барысаўскай РА РГА «Белая Русь» гэтага населенага пункта. Гэтая гісторыя паўтарылася і ў аграгарадку Лошніца, дзе «дэпутат» уручыў членскія білеты 57 чалавекам.

Прыйманне выбаршчыкаў у самім горадзе Барысаве Віктар Гумінскі праводзіў у грамадскай прыймальні «Белай Русі» ў будынку Барысаўскага райвыканкама. Гэта таксама даводзіцца тлумачыць, як асаблівае прасоўванне прапрэзідэнцкай грамадскай арганізацыі з выкарыстаннем службовага становішча.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках