19 красавiка 2024, Пятніца, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індэкс свабоды прэсы: «Беларусь вярнулася на жахлівую пазіцыю»

10
Індэкс свабоды прэсы: «Беларусь вярнулася на жахлівую пазіцыю»

Арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» апублікавала «Усясветны індэкс свабоды прэсы», згодна з якім Беларусь - на 157-м месцы.

Яна ідзе пасля Эфіопіі, Бірмы, Гамбіі і Азербайджана, паведамляе «Радыё Свабода».

У справаздачы адзначаецца, што пасля «арабскай вясны» ды іншых палітычных катаклізмаў, якія паўплывалі на становішча некаторых краінаў у леташнім рэйтынгу, сёлета рэйтынг вярнуўся да больш звыклай канфігурацыі. Гэта індэкс зяўляецца добрым адлюстраваннем пазіцыяў урадаў у дачыненні да сродкаў масавай інфармацыі ў сярэднетэрміновай альбо доўгатэрміновай перспектыве.

Прыкметна, што без змен засталіся як тройка лідэраў — краін, дзе ўрад паважае свабоду СМІ (Фінляндыя, Нідэрланды і Нарвегія), так і аўтсайдэраў (Туркменістан, Паўночная Карэя і Эрытрэя).

Адной з найбольш небяспечных краінаў для журналістаў названая Сырыя (176 месца), дзе журналісты і актыўныя карыстальнікі сацыяльных сетак зрабіліся ахвярамі як рэжыму Асада, так і апазіцыйных груповак, якія таксама выявілі нецярпімасць да іншадумства. У Амане (141 месца) пракацілася хваля арыштаў карыстальнікаў Інтэрнэту.

Што датычна Беларусі, дык яна ў справаздачы разглядаецца разам з Азербайджанам. І хаця абедзве краіны нібыта палепшылі свае паказнікі (Азэрбайджан са 162 месца ўзняўся на 156-ае, а Беларусь — са 168-га на 157-ае), але аўтары справаздачы звязваюць гэта з тым, што год таму на рэйтынг уплывалі гвалтоўныя падаўленні апазіцыйных пратэстных акцый. «А ў гэтым годзе яны проста вярнуліся на свае жахлівыя ранейшыя пазіцыі» — канстатуецца ў справаздачы.

У індэксе свабоды прэсы Польшча заняла 22 месца, Літва — 33, Латвія — 39, Украіна — 126, Расея — 148.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках