20 красавiка 2024, Субота, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраільскія ВПС бамбавалі прадмесце Дамаска

4
Ізраільскія ВПС бамбавалі прадмесце Дамаска

Дзяржаўная тэлевізія Сірыі паведаміла, што самалёты ізраільскіх ВПС нанеслі ўдары па прадмесці Дамаска.

Як вынікае з паведамлення, у выніку загінулі два чалавекі, некалькі чалавек атрымалі раны. Будынку і маёмасці цэнтра прычыненая сур'ёзная шкода, паведамляе "Інтэрфакс".

Замежныя СМІ са спасылкамі на розныя крыніцы паведамляюць, што мішэнню ізраільскай авіяцыі быў канвой у раёне сірыйска-ліванскай мяжы, які, як адзначаюць крыніцы, дастаўляў зброю для баевікоў руху "Хэзбала", што знаходзіцца ў Ліване.

Між тым, крыніца ў сілах бяспекі Лівана зняпраўдзіла паведамленні СМІ пра авіяўдар ізраільскіх ВПС па цэлі на мяжы Лівана з Сірыяй. "Сілы бяспекі не зафіксавалі ніякай ваеннай актыўнасці, пацярпелых або выбухаў ўздоўж межаў, пачынаючы ад ферм Шэбаа і да раёна аль-Каа", - паведаміла крыніца ліванскім СМІ.

Разам з тым, яна дадала, што ліванская армія паведаміла "аб наяўнасці вялікай колькасці ізраільскіх самалётаў над тэрыторыяй краіны ў ноч на сераду".

Са свайго боку прадстаўнік міністэрства абароны Ізраілю адмовіўся пракаментаваць паведамленні аб авіяўдары. "Мы не каментуем такога кшталту паведамленні", - сказаў афіцыйны прадстаўнік міністэрства.

Ізраіль раней неаднаразова папярэджваў, што гатовы да правядзення ваеннай аперацыі, каб сірыйская хімічная зброя не трапіла ў рукі чальцоў радыкальнага шыіцкага руху "Хезбала" ў Ліване.

Паводле звестак выдання, ізраільская вайсковая разведка стала сочыць за сітуацыяй у гэтым раёне пры дапамозе спадарожнікаў, каб выявіць магчымыя перамяшчэнні канвояў са зброяй.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках