19 красавiка 2024, Пятніца, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Альфа-груп можа атрымаць кантроль над «БеСТ»

4
Альфа-груп можа атрымаць кантроль над «БеСТ»

Альфа-груп мае магчымасць атрымаць кантроль над турэцкім мабільным аператарам Turkcell і праз яго - над ЗАТ «БеСТ».

Як паведаміла агенцтва Reuters, Таемная рада пры палаце лордаў Вялікабрытаніі (Privy Council) 30 студзеня пастанавіла, што расейская тэлекамунікацыйная кампанія Altimo, якая ўваходзіць у холдынг Альфа-груп, мае права на дзель у кампаніі Turkcell за пратэрмінаваную пазыку.

Altimo можа атрымаць 13,7% акцый найбуйнейшага мабільнага аператара Турцыі Turkcell, закладзеныя турэцкай групай Cukurova у крэдыт, выдадзены ў 2005 годзе, піша агенцтва «Бізнэс-навіны».

Як адзначыў віцэ-прэзідэнт Altimo Яўген Думалкін, Альфа-груп ужо з'яўляецца адным з акцыянераў Turkcell. На сайце Altimo паказана, што Альфе належыць 13,22% акцый Turkcell. Пастанова брытанскага суда дазволіць расейскай групе павялічыць дзель у турэцкім аператары да блакіруючага пакета.

«Altimo ужо з'яўляецца адным з акцыянераў Turkcell і не плануе станавіцца акцыянерам «БеСТ», - адзначыў Я. Думалкін.

Ён таксама падкрэсліў, што стратэгію беларускага аператара ў выпадку павелічэння дзелі Altimo у Turkcell будзе вызначаць турэцкая кампанія, а не расейскі акцыянер.

«Гэта прэрагатыва аператараў, дзе мы з'яўляемся акцыянерамі. Мы не аперацыйная кампанія і займаемся інвестыцыямі ў сэктар мабільнай сувязі ва ўсім свеце», - сказаў Я. Думалкін.

Са слоў прэс-сакратара ЗАТ «БеСТ» Максіма Івашына, нейкія канкрэтныя прагнозы ў дачыненні да змены стратэгіі кампаніі ў сувязі з узмацненнем пазіцый Альфа-груп у Turkcell рабіць пакуль рана.

«Гэта не нашая справа, гэта справа мацярынскай кампаніі. Нас гэта калі і закране, то толькі ў тым, што адбудуцца пазітыўныя змены ў Turkcell», - сказаў М. Івашын, дадаўшы, што досвед, напрацаваны расейскімі мабільнымі аператарамі, можа стаць даступным у Беларусі.

Ён адзначыў, што на кліентаў ЗАТ «БеСТ» змены ў структуры ўласнасці Turkcell ніяк не паўплываюць.

Кампанія Turkcell з'яўляецца найбуйнейшым мабільным аператарам Турцыі. Кампаніі таксама належаць мабільныя актывы ў Паўночным Кіпры, Беларусі, Украіне, Грузіі, Малдове, Казахстане, Азербайджане. У 2000 годзе акцыі кампаніі былі размешчаныя на Нью-Йоркскай фондавай біржы. Пасля агучвання пастановы Таемнай рады акцыі кампаніі ўпалі на еўрапейскіх пляцоўках на 1,27%.

Turkcell набыла 80% акцый ЗАТ «БеСТ» у 2008 годзе. Угода была ацэненая ў USD 600 млн.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках