23 красавiка 2024, aўторак, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Капскі: У беларускім футболе працуюць ідыёты і недарэкі

28
Анатоль Капскі: У беларускім футболе працуюць ідыёты і недарэкі

Кіраўнік барысаўскага БАТЭ рэзка адрэагаваў на прыняцце выканкамам БФФ пастановы аб двухэтапным правядзенні чэмпіянату Беларусі з падзелам на шасцёркі.

«Я ўсё ўжо сказаў - паўтарацца не хачу. Перадайце Тасману, што магу даць яму заробак у пяць разоў большы, чым у «Прессболе». І ўзяць адміністратарам у памочнікі Кротаву і Віскушэнку. Паглядзім, як гэты вялікі спецыяліст справіцца. І яшчэ. Калі нешта прапаноўваецца, то запісваюцца мэты - і аналізуюцца. А вы зараз каптурыкі ўгору падкідаеце. Думаеце, заўзятараў больш прыйдзе? Дык вось не прыйдзе. Таму што ў нашым футболе працуюць ідыёты і недарэкі. А ў «Прессболе» падкідаюць каптурыкі за недарэчную ідэю. Прадалі беларускі чэмпіянат, каб дагадзіць Чыжу. Хіба не так? У БАТЭ застаецца два дні на дазаяўку ў еўракубкі. І раптам мяняюцца ўмовы заяўкі. Так што Новікаву перадайце шчырыя  вітанні», - заявіў Анатоль Капскі.

Нагадаем, у 2013 годзе футбольны чэмпіянат краіны пройдзе ў два этапы з падзелам на шасцёркі.

Такая пастанова была прынятая 29 студзеня паводле вынікаў галасавання чальцоў выканкама Беларускай федэрацыі футбола.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках