29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнік стрэліў з пнэўматычнага пісталета ў вока сябруку

26
Школьнік стрэліў з пнэўматычнага пісталета ў вока сябруку

У Менскай вобласці школьнік выпадкова стрэліў з пнэўматычнага пісталета ў вока таварышу.

Аб гэтым паведамілі БелТА ва ўправе Следчага камітэта Менскай вобласці.

Інцыдэнт адбыўся ў Крупскім раёне. Школьнікі вярталіся пасля заняткаў дахаты, і адзін з іх - 15-гадовы хлопец - захацеў пахваліцца пнэўматычным пісталетам. Ён стрэліў і трапіў у вока 13-гадоваму таварышу. З траўмай вока таго даставілі ў шпіталь, ім займаюцца медыкі.

«Стралок» затрыманы згодна з арт.108 (затрыманне паводле падазрэння ва ўчыненні злачынства) КПК Беларусі. Крупскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа паводле ч.3 арт.339 КК (хуліганства). Са слоў хлопца, пісталет ён знайшоў прыблізна два месяцы таму. Следчыя высвятляюць абставіны здарэння.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках