19 сакавiка 2024, aўторак, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска-кітайскія Geely будуць каштаваць $ 12 990

80
Беларуска-кітайскія Geely будуць каштаваць $ 12 990

Арыенціровачны кошт на ўжо вырабленыя аўтамабілі - седан сярэдняга класа - складзе для пакупніка 12 тысяч 990 даляраў.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр прамысловасці Беларусі Дзмітрый Кацярыніч.

Паводле ягоных слоў, рэалізацыя аўтамабіляў будзе весціся праз адное з менскіх прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці. «Аб'ява аб пачатку продажаў выклікала вялікую цікавасць на рынку. На прадпрыемства ўжо паступіла шмат заявак на набыццё аўтамабіляў», - паведаміў ён.

Кацярыніч сказаў, што продаж аўтамабіляў не абмяжуецца беларускім рынкам. «Мы не будзем выплачваць утылізацыйны збор, на кампаненты, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці аўтамабіляў, не будзе выплачвацца мыта. Праглядзеўшы гэтыя варыянты, мы прыйшлі да высновы, што аўтамабіль будзе канкурэнтаздольны не толькі на нашым рынку, але і на рынку Расеі і Казахстана» , - цытуе ягоныя словы БелаПАН.

Нагадаем, што амаль такі ж кошт - 12500 даляраў - быў прызначаны для беларуска-іранскіх аўтамабіляў «Саманд». Гучны праект быў замарожаны ў пачатку 2011 года.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках