25 красавiка 2024, Чацвер, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Завод-дэбітор купляе Audi A6 за паўмільярды

61
Завод-дэбітор купляе Audi A6 за паўмільярды

«Завод горнага воску», нядаўна атрымаўшы крэдыт ад «Беларусбанка», пастанавіў набыць новы аўтамабіль.

Заяўка на набыццё новага легкавога аўтамабіля Audi A6 2.8 FSI Quattro чорнага колеру размешчаная на сайце «Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры коштаў».

Пададзены і кошт пакупкі - 535 мільёнаў рублёў.

Нагадаем, 11 студзеня ўрад выдаў «Беларусбанку» гарантыі па крэдытах для ААТ «Завод горнага воску».

Так прапісалі ў пастанове Саўміна № 1264 ад 30 снежня 2012 года.

Гаворка ідзе пра крэдыты на суму EUR 45,8 млн з адсоткавай стаўкай CIRR + 0,82% гадавых тэрмінам на 8 гадоў і крэдытах на суму EUR 7,2 млн са стаўкай Euribor 12m + 3% тэрмінам на 2 гады.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках