29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алігарх Машэнскі купляе завод ва Украіне

15
Алігарх Машэнскі купляе завод ва Украіне

Кампанія «Санта Брэмар» мае намер абзавесціся вытворчымі актывамі не толькі ў Расеі, але і ва Украіне.

Пра гэта ў інтэрв'ю часопісу «Бізнес-рэвю» заявіў асноўны ўладальнік брэсцкай кампаніі Аляксандр Машэнскі, піша TUT.by.

«Плануем», - сказаў бізнесмен, адказваючы на пытанне «Ці плануеце вы займацца купляй вытворчых актываў ва Украіне і Расеі». Па словах Машэнскага, у гэтых краінах у «Санта Брэмар» ужо створаныя «сур'ёзныя лагістычныя ланцужкі, таму нам трэба абапірацца на некалькі ног». «Цалкам лагічнай і разумнай будзе купля вытворчых магутнасцяў у сектары харчовай прамысловасці ў Расеі і Украіне для таго, каб быць дыверсіфікаванымі і ў вытворчасці ў тым ліку», - сказаў кіраўнік «Санта Брэмара» .

Нагадаем, што ў снежні мінулага года расійскія дзелавыя газеты «Коммерсант» і «Ведомости» паведамілі, што структуры Аляксандра Машэнскага дасягнулі дамоўленасці аб куплі завода кампаніі «Рускае мора» ў Падмаскоўі. «Рускае мора» афіцыйна пацвердзіла, што прадае завод па вытворчасці прэсерваў з рыбы і морапрадуктаў у Нагінску інвестару за 52 млн даляраў. У «Санта Брэмар» сказалі, што «ідзе знаёмства з гэтым актывам».

Асноўная вытворчая пляцоўка «Санта Брэмар» знаходзіцца ў свабоднай эканамічнай зоне «Брэст». У 2001 годзе тут была адкрытая першая чарга рыбаперапрацоўчага завода. За мінулы час прадпрыемства значна пашырыла магутнасці і выбілася ў лідэры на рынку СНД. У сувязі з гэтым кампанія абзавялася ўласнымі лагістычнымі комплексамі ў Расеі, Украіне і Малдове.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках