28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска кіроўцы вёдрамі вады тушылі BMW

20

Учора днём на вул. Я. Коласа загарэўся легкавы аўтамабіль BMW 7-Series.

З-пад капота вырываліся языкі полымя. Рэдкі выпадак - патушыць машыну атрымалася да прыбыцця пажарных. Неабыякавымі засталіся відавочцы здарэння, якія праязджалі міма, піша onliner.by.

«БМВ 7 загарэлася амаль на скрыжаванні Якуба Коласа і Сурганава. прыкладна ў 3:30 ужо тушылі кіроўцы, што праязджалі міма», - паведаміў на форуме чытач аб узгаранні аўтамабіля.

Ледзь пазней парталу даслалі відэазапіс здарэння. У роліку бачна, як адразу некалькі чалавек спрабуюць патушыць аўтамабіль з дапамогай вогнетушыцеляў і нават вёдраў з вадой. У выніку гэта ўсё ж такі ўдалося зрабіць.

- Паведамленне аб узгаранні аўтамабіля (1999 г. в.), які знаходзіўся ў руху, паступіла ў 15:49, - удакладніў памочнік начальніка гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі. - Сапраўды, пажар быў патушаны да прыбыцця ратавальнікаў. У аўтамабіля аплаўленая ізаляцыя электраправодкі ў маторным адсеку. Меркаваная прычына надзвычайнага здарэння - кароткае замыканне электраправодкі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках