28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Многа шуму з нічога

36
Многа шуму з нічога

Сітуацыя на Менскім камвольным камбінаце вярнулася на кругі свая.

Гучнае звальненне былога генеральнага дырэктара Святланы Стрыжак, растыражаванае ўсімі СМІ, якія асвятлялі візіт Аляксандра Лукашэнкі на «Камволь», завяршылася ціхім вяртаннем Стрыжак на прадпрыемства, піша «Народная воля».

Яна зараз займае пасаду галоўнага інжынера - другой асобы на камбінаце, хоць Аляксандр Лукашэнка публічна даў каманду «выгнаць з працы да вечара».

Былы галоўны інжынер Віктар Гаўрыленка, адпаведна, прызначаны дырэктарам. Такім чынам, ранейшыя кіраўнікі проста памяняліся кабінетамі, але застаюцца ў руля камбіната, даведзенага да ручкі.

Адным словам, як гэта часта здаралася ў Беларусі, з вялікага і паказальнага разгрому з удзелам Аляксандра Лукашэнкі, выйшаў маленькі міжсабойчык, які нічога істотна не змяняе. Кіраўнік з'ехаў - і ўсё пайшло па-ранейшаму.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках