25 красавiка 2024, Чацвер, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падстаўныя фірмы - зброя ізгояў супраць санкцый

2
Падстаўныя фірмы - зброя ізгояў супраць санкцый

У ЕЗ падумваюць аб увядзенні санкцый у дачыненні да ўсіх сектараў эканомікі Ірана.

Аб гэтым піша газета Liberation (пераклад — inopressa.ru).

«Заходнія ўрады ўпэўненыя, што абмежавальныя меры чыняць адчувальны эфект на іранскую эканоміку і што мулы будуць пазбаўленыя выбару, ім давядзецца прыняць рашэнне аб адкрыцці сваіх ядзерных аб'ектаў для назіральнікаў МАГАТЭ. Не верачы да канца ў рэальную дзейснасць санкцый, дыпламаты называюць сярэдзіну студзеня як магчымую дату дасягнення пагаднення з Тэгеранам. Аднак за кулісамі многія з іх выказваюць здзіўленне з нагоды таго, з якой лёгкасцю іранскі рэжым абыходзіць санкцыі, па меншай меры, у фінансавай сферы», - піша выданне.

«На працягу паўгода Тэгеран жанглюе падстаўнымі фірмамі. Нікому невядома, колькі мільёнаў даляраў усё яшчэ перапампоўваецца ў афшоры. Акрамя таго, усеагульным здабыткам сталі дзве працяглыя прыватныя паездкі ў Аўстрыю Хаміда Рэзы Амірынія, кіраўніка Цэнтра супрацоўніцтва ў сферы тэхналогій і інавацый. «Што робіць у цэнтры Еўропы гэты спадар, блізкі да прэзідэнта Ахмадзінежада?» - задаецца пытаннем заходні дыпламат, на думку якога, санкцыі больш не павінныя абмяжоўвацца толькі банкаўскім, газавым, нафтавым або прамысловым сектарамі, а павінны распаўсюджвацца на ўсе міністэрствы і, перш за ўсё, абмяжоўваць кантакты ў сферы тэхналогій», - адзначае аўтар артыкула.

Нагадаем, італьянская газета La Stampa месяц таму пісала пра тое, што іранскія банкі, на якія распаўсюджаныя заходнія санкцыі, рэгіструюць свае філіялы ў Менску.

«Іранскія ўлады спрабуюць выкарыстаць небездакорную банкаўскую сістэму Беларусі для стварэння новых фінансавых устаноў, якія ніяк нельга звязаць з Тэгеранам», - гаворыцца ў артыкуле.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках