23 красавiка 2024, aўторак, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея знізіла здабычу і экспарт газу

2
Расея знізіла здабычу і экспарт газу

Здабыча газу ў РФ у 2012 годзе склала 655,007 мільярда кубаметраў, экспарт - 185,845 мільярда.

Пра гэта сведчаць дадзеныя ЦДУ ТЭК.

У параўнанні з папярэднім годам, здабыча скарацілася на 2,3%, а экспарт - на 3,6, паведамляе АФН.

Найбуйнейшы расейскі вытворца газу - ААТ «Газпрам» - у мінулым годзе скараціў здабычу на 5,4%, да 478,767 мільярда кубаметраў, а ў снежні здабыў 49,108 мільярда кубаметраў (рост на 2,9%). НОВАТЭК за мінулы год здабыў 51,034 мільярда кубаметраў (рост на 5,9%), нафтавыя кампаніі - 67,571 мільярда кубаметраў (рост на 5,7%).

Унутранае спажыванне расейскага газу ў мінулым годзе панізіўся на 2%, склаўшы 459,754 мільярда кубаметраў, у снежні яно склала 55,481 мільярда кубаметраў (рост на 0,4%).

Экспарт трубаправоднага газу ў далёкае замежжа ў мінулым годзе склаў 112,74 мільярда кубаметраў (зніжэнне на 3,5%, або на 4,04 мільярда кубаметраў), у блізкае - 58,451 мільярда кубаметраў (зніжэнне на 12,3%, або 7,2 мільярда кубаметраў). Прыём газу з Сярэдняй Азіі склаў у мінулым годзе 31,784 мільярда кубаметраў, што на 24,7 мільёна ніжэй папярэдняга мінулага года.

Экспарт звадкаванага прыроднага газу ў краіны АТР у 2012 годзе склаў 14,653 мільярда кубаметраў (рост на 234,7 мільёна кубаметраў), у тым ліку ў снежні - 1,399 мільярда.

Раней Мінэканамразвіцця РФ знізіла прагноз па экспарце газу ў 2012 годзе да 180 мільярдаў кубаметраў са 193 мільярдаў кубаметраў, а прагноз здабычы газу ў РФ - да 656 мільярдаў кубаметраў з 676 мільярдаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках