20 красавiка 2024, Субота, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» скасавала кантракт з Шарлем Лінгле

17
Менскае «Дынама» скасавала кантракт з Шарлем Лінгле

Хакейны клуб «Дынама-Мінск» абвясціў аб скасаванні кантракта з 30-гадовым нападнікам Шарлем Лінгле.

Форвард, які атрымаў у лютым 2012 года беларускае грамадзянства, перайшоў у менскае «Дынама» ўлетку 2011 года з ніжненаўгародскага «Тарпеда», дзе быў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды, набраўшы 45 (20+25) балаў у 53 матчах, паведамляе БелТА.

Першы сезон у менскім «Дынама» выдарыўся не такім паспяховым - 26 (12 +14) балаў у 51 гульні пры 75 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці «+4» ў рэгулярным чэмпіянаце і 1 (1+0) бал пры паказчыку карыснасці «0» у 4 матчах плэй-оф.

У гэтым сэзоне Шарль Лінгле даволі рэдка трапляў у склад каманды, а калі і гуляў, то праводзіў на лёдзе не так шмат часу, як раней. У 22 матчах чэмпіянату КХЛ-2012/13 ён зарабіў ўсяго 7 (3 +4) бамбардзірскіх балаў пры 24 хвілінах штрафу, паказчыку карыснасці «-4» і сярэднім гульнявым часе 13 хв.14 сэк. (16,2 змены) за сустрэчу.

Калі пасля сыходу з менскага «Дынама» Лінгле пяройдзе не ў іншы беларускі клуб, то ён страціць права згуляць за нацыянальную каманду Беларусі на менскім чэмпіянаце свету-2014 і сочынскай Алімпіядзе-2014. А калі б ён правёў у менскім «Дынама» цяперашні сезон, то з жніўня гэтага года атрымаў бы права гуляць за нацыянальную каманду Беларусі на афіцыйных турнірах.

Мінулай зімой беларускае грамадзянства атрымалі яшчэ два канадскія хакеісты - брамнік Кевін Лаланд і нападнік Джэф Плат, якія таксама з жніўня 2013 могуць атрымаць права выступаць за нацыянальную каманду Беларусі. Лаланд, які ўлетку прадоўжыў кантракт з «Дынама» на 2 гады, цяпер страціў месца ў складзе «Дынама», згуляўшы ў цяперашнім чэмпіянаце КХЛ ўсяго 7 матчаў (1 перамога, 6 параз), прапусціўшы 28 шайбаў і адбіўшы толькі 85,9% кідкоў. Пагадненне Джэфа Плата дзейнічае да 2014 года.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках