25 красавiка 2024, Чацвер, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звольнены начальнік Дэпартамента авіяцыі

13
Звольнены начальнік Дэпартамента авіяцыі

Міхаіл Мясніковіч звольніў начальніка Дэпартамента авіяцыі Міністэрства транспарту Вадзіма Мельніка.

Звальненне прайшло ціха і праз святы не было заўважана СМІ. Хоць вядомы чыноўнік пайшоў у нікуды і пакінуў дзяржслужбу не з самым распаўсюджаным для гэтай катэгорыі работнікаў артыкулам Працоўнага кодэкса - паводле дамоўленасці старон, піша «Народная воля».

Пры гэтым нішто, як кажуць, звальненне Вадзіма Мельніка не прадвесціла.

Вынікі работы за мінулы год яшчэ не падрахаваныя, але ўжо паводле звестак за студзень-верасень было вядома, што авіяцыйнымі арганізацыямі была атрыманы чысты прыбытак у 1,5 разы большы за ўзровень папярэдняга года. Сур'ёзных здарэнняў і аварый у сферы цывільнай авіяцыі таксама дапушчана не было. Адным словам, ніякіх аб'ектыўных прычын для звальнення, здавалася б, няма.

У той жа час людзі, блізкія да авіяцыі, выказваюць некалькі прычын нечаканага зыходу энергічнага і ўпраўнага Вадзіма Мельніка. Згодна з адной версіяй, ён трапіў пад чыстку, якую праводзіць ва ўстанове міністр Анатоль Сівак, прызначаны на гэтую пасаду менш за паўгода таму, фармуючы каманду пад сябе.

Паводле іншай версіі, Мельнік правёў настолькі ўдалыя перамовы аб падзеле неба на карысць «Аэрафлота», што цяпер можа прэтэндаваць на высокую пасаду ў гэтай кампаніі.

Нагадаем, што ў канцы мінулага года на нарадзе міністраў транспарту дзяржаў-чальцоў АЭП Беларусь у аднастароннім парадку склала крылы і выйшла з торгу аб праекце «Адзінае неба», пагадзіўшыся на расейскія ўмовы ў варыянце, на які Расея не магла разлічваць і ў самых смелых марах . Нашы казахскія партнёры, з якімі мы займалі кансалідаваную пазіцыю, адціскаючы расейцаў, былі ў шоку. Вынікам гэтага, паводле прагнозу экспэртаў, стане тое, што адбудзецца пераразмеркаванне авіяперавозак у беларускай паветранай прасторы на карысць «Аэрафлота», а на наступным этапе - і паглынанне расейскай кампаніяй беларускага нацыянальнага авіяперавозніка «Белавія». Раней Беларусь і Казахстан не давалі «Аэрафлоту» рэалізаваць сваю перавагу, кансалідавана ўстаўшы на жорсткую абарону парытэтнага прынцыпу арганізацыі палётаў. Тым больш нечаканым выявіўся дэмарш беларускай дэлегацыі на нарадзе 13 лістапада. Як пісалі расейскія журналісты, паводле сведчанняў відавочцаў, агаломшаны такім развіццём падзей казахстанскі калега, выходзячы з нарады, не стрымаўся і лаяў свайго беларускага партнёра ўголас.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках