Павел Данейка: Ёсць усе падставы чакаць дэвальвацыю
12- 5.01.2013, 9:16
Ужо ў гэтым годзе Беларусь сутыкнецца з праблемай выплаты крэдытаў і адмоўнага сальда замежнага гандлю.
Пра гэта ў інтэрв'ю «Нашай Ніве» заявіў дырэктар Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Павел Данейка.
«Ёсць падставы. У гэтым годзе Беларусі трэба будзе выплаціць частку крэдытаў. Застаецца адмоўным сальда краіны. Таму ўсё будзе напружана ў гэтым сэнсе. Думаю, што дэвальвацыя будзе павольнай, а не імклівай», - сказаў эканаміст.
Нагадаем, учора КДБ Беларусі абвінаваціў хакераў ў рассыланні SMS аб будучай дэвальвацыі ў краіне.