19 сакавiка 2024, aўторак, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС вабіць Дэпардзьё ў Беларусь

198
МУС вабіць Дэпардзьё ў Беларусь

Вядомага французскага актора завабліваюць дазволам на жыхарства ў Беларусі.

Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у суботу начальнік дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

«Ён, як грамадзянін Расеі, будзе карыстацца свабодай перасоўвання ў адпаведнасці з пагадненнем аб роўных правах грамадзян на свабоду перасоўвання і выбар месца жыхарства ў рамках «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі», - сказаў Бягун.

«Цяпер, як грамадзянін Расеі, ён мае права абраць месцам жыхарства Беларусь. І яму, калі паступіць зварот, будзе выдадзены ва ўстаноўленым парадку дазвол на жыхарства. У адпаведнасці з заканадаўствам, з расейскім пашпартам у рамках бязвізавага рэжыму ён можа перасоўвацца на тэрыторыі Беларусі» , - адзначыў начальнік дэпартамента.

Аднак, са слоў Бягуна, Дэпардзьё пакуль не звяртаўся па беларускае грамадзянства.

«Як і ў Расеі, у Беларусі пастанова аб выдачы грамадзянства з'яўляецца выключнай кампетэнцыяй прэзідэнта.

Пакуль мы такіх зваротаў (ад Ж.Дэпардзьё - ІФ) не атрымлівалі», - удакладніў Бягун.

«Са сваёй стараны органы ўнутраных спраў Беларусі, вядома, зарэгіструюць хадайніцтва ў адпаведнасці з заканадаўствам. І калі такое паступіць, неадкладна паведамяць кіраўніку», - адзначыў начальнік дэпартамента.

Нагадаем, Дэпардзьё ў пачатку снежня 2012 года пераехаў жыць з Францыі ў Бельгію праз 75% падатку на раскошу, які планаваў увесці прэзідэнт Франсуа Аланд. Прэм'ер-міністр Францыі Жан-Марк Эйро назваў учынак актора «вартым жалю», што Дэпардзьё прыняў як абразу і прыстрашыў адмовай ад французскага грамадзянства. 3 студзеня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб наданні актору Жэрару Дэпардзьё расейскага грамадзянства.

Напісаць каментар 198

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках