29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Foreign Policy не называў Пуціна самым уплывовым палітыкам

19
Foreign Policy не называў Пуціна самым уплывовым палітыкам

Часопіс Foreign Policy адцураўся спісу, у якім Пуціну належыць месца лідара сярод самых уплывовых палітыкаў свету.

Нататка аб тым, як расейскія СМІ перакруцілі рэйтынг экспэрта-блогера Брэмэра, паказвае на павярхоўнасць і дзяржаўных СМІ, і апытаных экспэртаў, якія не бачылі арыгінал. Зрэшты, Foreign Policy ў нататцы ў рэдакцыйным блогу з гэтай нагоды азначае, што гэта «не толькі расейская праблема».

Напярэдадні агенцтва ИТАР-ТАСС са спасылкай на амерыканскі часопіс паведаміла, што ў штогадовым рэйтынгу прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін названы самым уплывовым палітычным, справовым і грамадскім дзеячам планеты. Першае месца ў спісе засталося «гэтым разам» пустым, як зазначыла агенцтва. А сам ён будзе апублікаваны ў наступным нумары часопіса.

У гэтым абзацы, шырока распаўсюджаным расейскімі выданнямі, Foreign Policy налічыў тры памылкі. Па-першае, рэйтынг не штогадовы, па-другое, яго няма ў друкаванай версіі. Нарэшце, па-трэцяе, рэдакцыя часопіса не мае дачынення да яго складання. Рэйтынг апублікаваў у сваім блогу на сайце часопіса амерыканскі палітолаг Іан Брэмэр.

У рэйтынгу Брэмэра было азначана, што ў расейскай сістэме ўлады, зацыкленай на Пуціну, ён сканцэнтраваў у сваіх руках больш рэгіянальнай улады, чым усялякі іншы лідар. Хоць ён і не з'яўляецца такім папулярным, як раней, а Расея ў маштабах уплыву моцна саступае СССР.

Foreign Policy таксама зазначае, што першае месца ні ў водным з рэйтынгаў часопіса не было аддадзенае (і не будзе) неамэрыканскаму палітыку. Таксама часопіс закрануў расейскіх экспэртаў, якія каментавалі навіну, не чытаючы арыгінал: яны адзначалі, што ЗША цяпер давядзецца лічыцца з «доўгатэрміновым чыннікам Пуціна» і прагназавалі, якія падзеі дапамогуць прэзідэнту ўтрымаць гэтую пазіцыю ў будучыні.

Таксама ў паведамленні часопіса адзначаецца, што канал Russia Today стаў адным з нямногіх, хто разабраўся ў гісторыі і адзначыў, што рэйтынг апублікавала Eurasia Group (дзе працуе Брэмэр), а не FP.

Брэмэр - заснавальнік і прэзідэнт кансультацыйнай кампаніі Eurasia Group. Ягоныя даследаванні сканцэнтраваныя на апісанні палітычных рызык, звязаных з адкрытасцю краіны і ейнай стабільнасцю, піша «Расейская служба ВВС».

На думку Брэмэра, для лідара ў няўдалай дзяржаве лягчэй стварыць стабільнасць, закрываючы краіну, чым пабудаваць грамадзянскую супольнасць і заснаваць адказныя ўстановы, але больш адкрытыя дзяржавы ўрэшце становяцца больш устойлівымі, чым аўтарытарныя рэжымы, сцвярджае экспэрт.

Складаючы свой рэйтынг уплывовых палітыкаў і бізнэсоўцаў, ён азначыў уплывовасць як «індывідуальную здольнасць асобы рэалізаваць перамены, якія значна ўплываюць на лёсы вялікай колькасці людзей». У Пуціна такіх магчымасцяў больш, чым у кожнага іншага лідара ў свеце, мяркуе ён.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках