29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чарнілы» будуць вырабляць мацнейшыя

15
«Чарнілы» будуць вырабляць мацнейшыя

Квота на выраб брэндзі ў Беларусі ў 2013 годзе будзе павялічаная ў 3 разы ў параўнанні з 2012 годам да 120 тыс дал, віскі - на 15,7% да 118 тыс дал.

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 1232, якая афіцыйна апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі, паведамляе БелТА.

Квоты на выраб каньяку і рому ўстаноўленыя адпаведна ў аб'ёмах 408 тыс дал, што на 20,3% менш, чым у 2012 годзе, і 10 ты. дал (у 1,6 разы менш).

Выраб кальвадоса ў Беларусі ў гэтым годзе скароціцца на 33,3% да 10 тыс дал, вінаградных вінаў - на 21,4% да 3 562 тыс. дал, пладовых мацаваных марачных вінаў палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі - больш чым на 17% да 15,98 млн дал. Зніжаныя таксама квоты на выраб гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў амаль на 2% да 19,63 млн дал, этылавага спірту з харчовай сыравіны - амаль на 1,4% да 12,64 млн дал.

Разам з тым павялічаны дазволены аб'ём пладова-ягадных натуральных вінаў - іх будзе выраблена на 31,4% больш, чым у 2012 годзе, - 293 тыс дал.

Выраб шампанскага ды іншых шумлівых вінаў вырасце ў гэтым годзе на 5,4% да 1835 тыс дал.

На ўзроўні мінулага года засталіся квоты на выраб вінаградных арыгінальных вінаў - 5 тыс дал, тэкілы - 5 тыс. дал, кальвадоснага дыстыляту - 15 тыс дал.

Як паведамлялася раней, на выраб пладовых мацаваных ардынарных вінаў у 2013 годзе для рэалізацыі на ўнутраным рынку Беларусь устанавіла нулявую квоту. Пры гэтым пастановай прадугледжана квота на выраб гэтага напою на экспарт - у аб'ёме 15 тыс дал. Таксама для вырабу на экспарт усталяваная квота і на вінныя напоі - 30 тыс. дал.

Квоты на выраб каньячных напояў, купажу для вырабу брэндзі і антысэптычных ветэрынарных сродкаў, якія належаць да нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, згодна з дакументам, у 2013 годзе роўныя нулю.

На выраб нехарчовага этылавага спірту ўсталяваная квота ў 1 млн дал. Дазволены да выпуску аб'ём антысэптычных лекавых сродкаў, якія належаць да нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, складзе 114 тыс дал, што да дэзынфікуючых сродкаў, якія належаць да нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, - 10 тыс дал.

Памер квот на алкагольную прадукцыю ўстаноўлены з улікам Дзяржаўнай праграмы нацыянальных дзеянняў у папярэджанні і пераадоленні п'янства і алкагалізму на 2011-2015 гады, прапановаў вытворцаў, меркаванняў зацікаўленых асоб.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках