20 красавiка 2024, Субота, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандру Вайтовічу - 75

9
Аляксандру Вайтовічу - 75

5 студзеня 75-гадовы юбілей адзначае акадэмік, фізік, палітык Аляксандр Вайтовіч.

Ён нарадзіўся ў 1938 годзе ў вёсцы Рачкевічы Капыльскага раёна. Скончыў фізфак БДУ (1960). З таго ж года Вайтовіч працаваў у Інстытуце фізікі Акадэміі навук. У 1997 годзе яго абралі прэзідэнтам Акадэміі навук.

«Далей займаюся сваёй прафесійнай дзейнасцю, - кажа Вайтовіч «Нашай Ніве». - Атрымліваю задавальненне ад гэтага. Дзякую лёсу, што маю такую магчымасць».

«Штодня хаджу ў Акадэмію навук на працу. Загадваю невялікай лабараторыяй пры Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі, той самай, якой загадваў некалі. Нас, праўда, мала засталося, шмат хто з'ехаў за мяжу. Працуе ў лабараторыі разам са мной чатыры чалавекі».

У 2000 годзе на прапанову Лукашэнкі Аляксандр Вайтовіч стаў спікерам «савета рэспублікі», на гэтай пасадзе ён адбыў тры гады. Потым перайшоў у апазіцыю да ўлады.

У 2006 спрабаваў удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, але не змог сабраць патрэбнай колькасці подпісаў.

«Узрост ужо не той, - кажа Аляксандр Паўлавіч, - каб дзесьці бегаць, палітыкай займацца. Ды я паглядзеў, што безвынікова гэта. Можа, я больш карысці прынясу сваёй асноўнай працай, а не палітычнай дзейнасцю. Бо і палітыкі няма, ёсць толькі самадзяржаўе».

На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года Аляксандр Вайтовіч працаваў у камандзе кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках