23 красавiка 2024, aўторак, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочыя «Шахтаспецбуда»: Хутка на нас абрынецца дах

53

За 230 даляраў у месяц работнікі ў Салігорску працуюць ва ўмовах сярэдзіны мінулага стагоддзя.

Вокны з цэлафану, брудны душ з далёкага савецкага мінулага, раздзявальня два на два метры, яна ж - месца, дзе людзі абедаюць. Са столі і сцен цячэ, а самі яны вось-вось абрынуцца на рабочых. Сцены правальваюцца - у некаторых месцах яны ўжо ўпалі, падлогу таксама праламі. Абсталяванне - старасвецкае ды ржавае. У такіх умовах, на холадзе сярод пылу, бруду і будаўнічага смецця працуюць супрацоўнікі бетонарастваральнага вузла (БРУ) салігорскага «Шахтаспецбуда». Атрымліваюць яны за гэта два мільёны рублёў.

Пра гэта сайту charter97.org распавёў рабочы гэтага завода. Паводле ягоных слоў, яны з калектывам спрабавалі адрамантаваць хоць бы раздзявальню, выкінулі ўсё смецце, але начальства так і не выдала ім матэрыялаў для рамонту. Але грошы на рэканструкцыю выдаткоўваліся, кажа рабочы - але ўсе яны «кудысьці» падзеліся. Куды - незразумела.

«Я зрабіў на працы відэа аб жудлівым стане жылых памяшканняў і абсталявання. Людзі ў нас працуюць за мізэрныя заробкі, якія не перасягаюць двух мільёнаў рублёў. Але ніхто пра гэта не ведае, усё хаваецца, ні адна Камісія да гэтага аб'екта не даязджае. На сайце «Шахтаспецбуда» баюць байкі пра выдатнае жыццё і высокі сярэдні заробак на прадпрыемстве - сярэдняе вылічэнне заробку ўжо раздражняе, усё адно што вымяраць сярэднюю тэмпературу ў шпіталі. Проста паглядзіце відэа, і вы самі ўсё ўбачыце», - заявіў супрацоўнік прадпрыемства.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках