29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Frankfurter Allgemeine: Лукашэнка аддае Беларусь пад кантроль Крамля

102
Frankfurter Allgemeine: Лукашэнка аддае Беларусь пад кантроль Крамля

Дыктатар не збіраецца развязваць эканамічныя праблемы краіны.

Праз гэтага Беларусь трапляе пад уплыў Крамля, які рады кантраляваць сваіх уяўных сяброў, піша нямецкае выданне Frankfurter Allgemeine (пераклад - ИноТВ).

Некалькі дзён таму, паведамляе выданне, Лукашэнка заявіў, што дасягнуў пагаднення з Масквой аб пастаўках у Беларусь 23 мільёнаў тон расейскай сырой нафты ў 2013 годзе, што на 7% больш, чым у 2012. Аднак у той жа дзень з Масквы паступіла пярэчанне гэтай інфармацыі: ніякіх дамоўленасцяў укладзена не было, аб'ём планаваных паставак нафты з РФ у Беларусь будзе па-ранейшаму складаць 18,5 мільёнаў тон.

Адкрытым таксама застаецца пытанне аб недарагіх крэдытах на агульную суму 2 мільярды даляраў, якія Лукашэнка папрасіў у Расіі для мадэрнізацыі прадпрыемстваў. Цягам гадоў планавая эканоміка Беларусі стаіць на мяжы краху. Аднак прэзідэнт адмаўляецца ад правядзення рэформаў, чым штурхае сваю краіну ў рукі Расеі.

Frankfurter Allgemeine піша, што Лукашэнка не ў першы раз звяртаецца да Масквы па крэдыт. У 2011 годзе Беларусь, якая на працягу доўгага часу жыла марнатраўна, сутыкнулася з сур'ёзным валютным крызісам. Тады кіраўнік краіны неаднаразова прасіў МВФ аб дапамозе. Аднак у сувязі з сітуацыяй з правамі чалавека ў яго аўтарытарнай дзяржаве яму было адмоўлена.

Затое Менск здолеў атрымаць крэдыт 3 мільярды даляраў з антыкрызіснага фонду Еўразійскай эканамічнай супольнасці, большая частка капіталу якой сфармаваная за кошт укладу Расеі, адзначае аўтар.

Напісаць каментар 102

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках