19 красавiка 2024, Пятніца, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўропа ловіць уцекачоў-алігархаў з СНД

10
Еўропа ловіць уцекачоў-алігархаў з СНД

Мінулы год адзначыўся актыўнай працай праваахоўных органаў Заходняй Еўропы ў дачыненні да алігархаў з постсавецкай прасторы.

У парушэнні закона падазраюцца дачка прэзідэнта Узбекістана Гульнара Карымава, сын былога кіраўніка Кыргызстана Максім Бакіеў, экс-кіраўнік Алматы Віктар Храпуноў і былы зяць дзейнага прэзідэнта Казахстана Рахат Аліеў, піша выданне «Русская Германия».

Старэйшая дачка прэзідэнта Узбекістана, адначасова буйная прадпрымальніца, Гульнара Карымава стала гераіняй расследавання шведскіх журналістаў. Неўзабаве грашыма Карымавай зацікавіліся органы пракуратуры Швецыі і Швейцарыі. Яны заняліся вывучэннем абставінаў угоды шведска-фінскай тэлекамунікацыйнай кампаніі TeliaSonera і швейцарскай фірмы Takilant, адкрытай там дзвюма асобамі з блізкага атачэння дачкі ўзбецкага прэзідэнта. Гаворка ідзе аб хабарах з боку TeliaSonera Гульнары Карымавай праз пасярэдніка ў асобе Takilant з мэтай атрымання ліцэнзіі на працу скандынаўскай кампаніі ў Узбекістане. У Швецыі ў якасці падазраваных у гэтай справе праходзяць два мэнэджары TeliaSonera, а пад арыштам у еўрапейскіх банках ужо знаходзяцца значныя сумы грошай, якія былі на рахунках Takilant. У Швейцарыі таксама вядзецца расследаванне, звязанае з гэтай фірмай і самой Карымавай.

Максімам Бакіевым, які хаваецца ў Лондане, зацікавіліся супрацоўнікі амерыканскага ФБР. Яны грунтуюцца на тым, што Бакіеў-малодшы браў удзел у злачыннай змове з мэтай учынення махлярства з каштоўнымі паперамі і перашкаджаў выкананню правасуддзя. У кастрычніку мінулага года ЗША ўжо накіравалі ў ангельскую сталіцу хадайніцтва аб экстрадыцыі Максіма Бакіева. 7 снежня лонданскі суд перанёс паседжанне ў справе аб экстрадыцыі на травень 2013 года. У самой Вялікабрытаніі Максіму Бакіеву таксама нялёгка. На думку мясцовай юстыцыі, з удзелам сына Бакіева звязаныя падазроныя грашовыя аперацыі менавіта з гэтай краінай.

У Лондане жыве цяпер як палітычны ўцякач яшчэ адзін выхадзец з Цэнтральнай Азіі - казахстанскі банкір Мухтар Аблязаў, абвінавачваны на радзіме ў буйным махлярстве. Астана патрабуе ад Лондана не толькі выдачы апазіцыянера-банкіра, але і вяртання грошай, выведзеных ім з краіны з дапамогай ашуканскіх схем. Высокі суд Лондану ў лютым 2012 года ўжо прысудзіў Аблязава да 22 месяцаў турэмнага зняволення за непавагу да суду. Але выканаць гэтую пастанову суда не здолелі, бо гнаны банкір збег ужо і з Лондана. Дзе ён зараз знаходзіцца, невядома.

Яшчэ адзін казахстанскі ўцякач - былы кіраўнік адміністрацыі Алматы Віктар Храпуноў - асталяваўся на беразе Жэнеўскага возера. Аднак швейцарская пракуратура на запыт Казахстана спраўджвае цяпер ягонае магчымае дачыненне да ашуканскіх схем пры прыватызацыі нерухомасці ў Алматы.

Нямецкіх парламентароў зацікавіў іншы збеглы казахстанскі алігарх - Рахат Аліеў. Страціўшы ласку і развёўшыся з дачкой прэзідэнта Назарбаева, Аліеў у 2007 годзе перабраўся ў Еўропу: спачатку ў Аўстрыю, а затым на Мальту. Цяпер у ЕЗ у дачыненні да яго вядзецца цэлы шэраг расследаванняў і судовых працэсаў, у тым ліку ў Нямеччыне. Гаворка ідзе аб адмыванні грошай на тэрыторыі ФРГ, а таксама аб парушэнні правоў чалавека ў самім Казахстане.

Цікава, але справай Аліева вымушаная была заняцца нават Федэральная выведная служба (BND). Аднак інфармацыя аб сачэнні за Аліевым з боку нямецкіх выведнікаў застаецца таямніцай. Адказ Федэральнага ўрада на адпаведны дэпутацкі запыт «не падлягае абнародаванню, бо зацікаўленыя асобы могуць атрымаць інфармацыю з ягонага зместу і паўплываць на паспяховую працу ўпаўнаважаных міністэрстваў».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках