28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Туркменістане абвясцілі «свабоду СМІ»

24
У Туркменістане абвясцілі «свабоду СМІ»

У Туркменістане ўвайшоў у дзеянне першы ў гісторыі краіны закон, які рэгулюе дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі.

Адпаведны ўказ, як перадае Туркменінформ, падпісаў прэзідэнт Гурбангулы Бердымухамедаў.

Новы закон дае грамадзянам рэспублікі бесперашкодны доступ да замежных СМІ, забараняе цэнзуру і процідзеянне працы журналістаў з боку службовых асоб.

«Ніхто не можа забараніць або перашкаджаць сродкам масавай інфармацыі распаўсюджваць звесткі, якія маюць грамадскую цікавасць, няйначай як у адпаведнасці з законам», - цытуе Lenta.Ru тэкст закона.

Упершыню грамадзяне Туркменістана заканадаўча атрымалі права выкарыстоўваць СМІ для выказвання меркаванняў і перакананняў, пошуку, атрымання і распаўсюджвання інфармацыі.

У адпаведнасці з законам права станавіцца заснавальнікам СМІ атрымалі не толькі органы дзяржаўнай улады, але і юрыдычныя асобы, грамадскія арганізацыі, а таксама грамадзяне рэспублікі, якія дасягнулі 18 гадоў.

На развіццё сродкаў масавай інфармацыі дзяржава будзе выдаткоўваць сродкі з дзяржбюджэту, а таксама даваць падатковыя льготы іх заснавальнікам.

На гэты момант у Туркменістане дзейнічае адно інфармацыйнае агенцтва («Туркмендаўлетхабарлары»), сем нацыянальных тэлеканалаў, пяць мясцовых радыёстанцый і 39 друкаваных выданняў, прычым заснавальнікам большасці цэнтральных газет з'яўляецца прэзідэнт.

У краіне таксама дзейнічае адна прыватная газета пад назвай «Поспех». Яе ў 2012 годзе стварыла партыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (другая палітычная сіла ў краіне пасля кіраўнічай дэмакратычнай партыі).

Паводле ацэнак экспертаў АБСЕ, туркменскія СМІ маюць найперш прапагандысцкі і ідэалагічны характар, крытычных матэрыялаў пра дзейную ўладу ў іх няма. У арганізацыі таксама не раз звярталі ўвагу на тое, што журналісты, якія пішуць пра парушэнні правоў чалавека ў Туркменістане, падпадаюць пад рэпрэсіі з боку ўлад.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках