16 красавiка 2024, aўторак, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус стаў чэмпіёнам свету ў хакеі сярод моладзі ў складзе зборнай ЗША

31

Зборная ЗША заваявала залатыя медалі чэмпіянату свету ў хакеі сярод моладзі (узрост - да 20 гадоў), які скончыўся сёння ў расейскай Уфе.

У фінале амерыканцы 5 студзеня падолелі зборную Швецыі 3:1 (0:0, 2:1, 1:0).

За зборную ЗША выступае цэнтрфорвард «Манрэаль Канадыенс» Алекс Гальчанюк - сын вядомага беларускага хакеіста Аляксандра Гальчанюка. Алекс на гэтым чэмпіянаце закінуў дзве шайбы і зрабіў шэсць голавых перадач, паведамляе «Наша Ніва».

Алекс нарадзіўся ў 1994 годзе ў Мілуокі. За яго змагаліся і Расея, і ЗША. Беларуская федэрацыя, нягледзячы на тое, што хлопец лета бавіць у Менску ні разу, з ягоных слоў, не звярнулася да яго з просьбай выступаць за айчынную каманду.

У інтэрв'ю «Прессболу» Алекс у мінулым годзе казаў:

«Мне ніхто не прапаноўваў гуляць за беларускую зборную. За ўвесь час я не размаўляў ні з адным з кіраўнікоў вашай федэрацыі. Прызнацца, такое стаўленне здзіўляе. Усе ведаюць, што паўтары-два месяцы баўлю лета ў Менску, але тым не менш ніхто не знайшоў час хоць бы выйсці на сувязь. Ну што ж, не трэба, так не трэба. Тым жа расейцам я не адмовіў, проста даў згоду амерыканцам. Ні з кім не раіўся - сам прымаў пастанову гуляць за Беларусь ... ой, за ЗША, вядома ж. Усё ж Амэрыка - мая радзіма».

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках