Беларускія гандбалісты выйгралі Yellow Cup
4- 6.01.2013, 21:07
У заключны дзень турніру Yellow Cup у швейцарскім Вінтэртуры зборная Беларусі згуляла ўнічыю з гандбалістамі Швейцарыі - 23:23 (12:14).
Самым выніковым у беларусаў стаў Дзмітрый Камышык - 5 галоў, піша «Прессбол».
У іншым матчы дня каманда Катара падолела аўстрыйцаў - 32:28 (16:13).
У выніковай табліцы: Беларусь - 4 балы, Швейцарыя - 3, Катар - 3, Аўстрыя - 2.
Для беларускай каманды гэты турнір з'яўляўся заключнай выпрабаваннем сіл перад чэмпіянатам свету, які пройдзе ў Гішпаніі. З Швейцарыі беларускія гандбалісты вернуцца ў Менск, а 11 студзеня адправяцца на сусветнае першынство. На папярэднім этапе планетарнага гандбольнага форуму наша каманда выступіць у групе С (Сарагоса), дзе яе спаборнікамі будуць каманды Польшчы (12 студзеня), Сербіі (14 студзеня), Паўднёвай Карэі (15 студзеня), Славеніі (17 студзеня) і Саудаўскай Аравіі (19 студзеня).