23 красавiка 2024, aўторак, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бразіліі патануў беларускі консул

92
У Бразіліі патануў беларускі консул

СМІ Лацінскай Амерыкі паведамляюць пра тое, што ў Рыа-дэ-Жанэйра патануў беларускі консул Сяргей Гурэўскі.

Беларускаму дыпламату было 65 гадоў. Трагедыя здарылася на пляжы ў раёне запаведніка ў заходняй частцы Рыа-дэ-Жанэйра, дзе, купаючыся, дыпламат трапіў у моцную плынь. Выратавальнікі паспелі дастаць яго з вады жывым і неадкладна даставілі ў шпіталь, аднак выратаваць яго не здолелі, піша «Народная воля».

Дыпламатычныя крыніцы растлумачылі агенцтву АВС, што цела консула будзе на гэтым тыдні адпраўленае ў Беларусь, дзе ён і будзе пахаваны. Супрацоўнікі беларускага консульства ўжо апазналі і забралі цела. Як паведамляе тэлеканал R7, гэта былі мужчына і жанчына, але яны адмовіліся гаварыць са СМІ.

Сяргей Гурэўскі нарадзіўся ў Слуцкім раёне. Падпалкоўнік. Дыпламатычную кар'еру пачынаў з пасады вайсковага перакладчыка.

Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках