29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Венесуэла пасля Чавеса: што чакае Маскву і Менск?

24
Венесуэла пасля Чавеса: што чакае Маскву і Менск?

Месца цяжкахворага прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса ў найбліжэйшай будучыні можа заняць іншы палітык.

Як гэта адаб'ецца на адносінах з Расеяй і Беларуссю, пацікавілася «Deutsche Welle» у экспертаў у Маскве, Менску і Берліне.

У міжнароднай прэсе актыўна абмяркоўваецца стан здароўя прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса, які перанёс чарговую складаную аперацыю ў адной з клінік Кубы. Менавіта з фігурай Чавеса звязваюць актывізацыю адносін паміж гэтай лацінаамерыканскай дзяржавай з аднаго боку і Расеяй і Беларуссю з другога. Краіны аб'ядноўваюць перш за ўсё сумесныя праекты ў нафтавай сферы і кантракты на пастаўку ўзбраенняў у Венесуэлу. Які будзе лёс гэтых дамоўленасцяў у выпадку змены ўлады ў Каракасе?

Паслабленне сувязей з Масквой і Менскам

«Знешнюю палітыку Венесуэлы вызначаў менавіта Чавес», - заявіла ў інтэрв'ю DW Клаўдыя Цыла (Claudia Zilla), кіраўнік даследчай групы Паўночнай і Лацінскай Амерыкі нямецкага фонду «Навука і палітыка». Сыход Чавеса прывядзе да паслаблення кантактаў з Расеяй і Беларуссю, прадказвае эксперт.

У Венесуэле паўстала складаная ўнутрыпалітычная сітуацыя, таму ў пераемніка Чавеса будуць іншыя прыярытэты. Яму прыйдзецца стабілізаваць рэжым, шукаць шляхі выхаду з эканамічнага крызісу, распрацоўваць меры павышэння бяспекі краіны. Знешняя палітыка, на думку Цылы, адыдзе на другі план.

Каракас можа не вярнуць Маскве пазыкі

«Усё будзе залежаць ад таго, хто прыйдзе на змену Чавесу, - лічыць галоўны рэдактар расейскага часопіса «Национальная оборона» Ігар Каротчанка. - Калі яго месца зойме апазіцыйная фігура, то цалкам верагодна, што Венесуэла згорне або замарозіць ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва з Расеяй, пераарыентаваўшыся на ЗША ці іншыя краіны».

Венесуэла ўваходзіць у пяцёрку асноўных пакупнікоў расейскай зброі. Пакет зброевых кантрактаў, заключаных паміж Расеяй і Венесуэлай за апошнія гады, у «Расабаронэкспарце» ацэньваюць у 11 мільярдаў даляраў. Але да гэтага часу зброю Каракасу пастаўлялі пераважна ў крэдыт. «Можам патрапіць у сітуацыю, калі шматмільярдныя пазыкі будуць замарожаныя з няяснымі перспектывамі пагашэння», - дадаў расейскі эксперт.

У Маскве, па словах Каротчанкі, разлічваюць атрымаць частку пазык дзякуючы ўдзелу расейскіх нафтавых кампаній у здабычы венесуэльскай нафты. У прыватнасці, у 2012 годзе сумесны венесуэльска-расейскі кансорцыум пачаў нафтаздабычу на блоку Хунін-6 у басейне ракі Арынока. Раней прадстаўнік «Раснафты» выказаў здагадку, што праз два гады можа пачацца здабыча і на другім блоку, Карабоба-2. Аднак прадстаўнікі венесуэльскай апазіцыі абяцаюць у выпадку прыходу да ўлады перагледзець кантракты на здабычу нафты з замежным удзелам.

Беларусі Венесуэла патрэбная больш, чым Расеі

Для Менска адносіны з Каракасам значаць яшчэ больш, чым для Масквы. Па словах беларускага эксперта па ВПК Аляксандра Алесіна, Беларусь пастаўляе ў Венесуэлу аўтаматызаваную сістэму кіравання СПА, сістэмы сувязі, радыёэлектроннай разведкі і радыёэлектроннай барацьбы для падаўлення высокадакладнай зброі.

Аналітык ацэньвае кантракты Беларусі з Венесуэлай на пастаўку ваеннага абсталявання ў 700 мільёнаў даляраў, а кантракты Расеі - толькі ў палову гэтай сумы. Праўда, суадносіны гэтыя зменяцца, калі Расея пачне пастаўляць у Венесуэлу дарагія ракетныя комплексы С-300 У і «Бук». У той жа час менавіта Беларусь выступае галоўным інтэгратарам усіх гэтых сістэм, адзначае Алесін.

Эксперт лічыць, што Менск працягне рэалізацыю большасці праектаў у галіне ваеннага супрацоўніцтва нават у выпадку змены кіраўніцтва ў Каракасе. «Маштаб работ і ўкладзеныя сумы настолькі вялікія, што нават сыход Чавеса не дазволіць згарнуць гэтыя праекты», - упэўнены суразмоўца DW.

Разварот у бок ЗША і Еўропы

А вось некаторыя расейска-венесуэльскія праекты могуць быць прыпыненыя, прычым па ініцыятыве Масквы, лічыць Аляксандр Алесін. Адбыцца гэта можа ў тым выпадку, калі новая ўлада ў Каракасе вырашыць больш цесна супрацоўнічаць з ЗША.

Не выключыў гэтага і дырэктар менскага цэнтра па праблемах еўрапейскай інтэграцыі Юрый Шаўцоў. Ахвярамі палітычных нязгод паміж Масквой і Каракасам можа стаць праект будаўніцтва электрастанцыі сумесна з беларусамі і трохбаковы праект будаўніцтва касмадрома, у якім, акрамя Венесуэлы і Расеі, удзельнічае Кітай.

Нямецкі палітолаг Клаўдыя Цыла у сваю чаргу мяркуе, што калі пераемнікам Уга Чавеса стане ўмераны палітык, то рэгіён стане больш прывабным і для Еўрапейскага Звяза.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках