26 красавiка 2024, Пятніца, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пакроўскую царкву ў Хатлянах падпалілі?

6
Пакроўскую царкву ў Хатлянах падпалілі?

У цяперашні час разглядаецца некалькі версій узнікнення пажару ў царкве Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёскі Хатляны Уздзенскага раёна Менскай вобласці.

Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Беларусі Уладзімір Рафальскі на прэс-канферэнцыі ў Менску 8 студзеня, паведамляе БелаПАН.

Не выключаецца і версія падпалу, дапоўніў ён. Разбіральніцтва па факце пажару праводзіць МНС сумесна са Следчым камітэтам.

Нагадаем, Пакроўская царква ў Хатлянах згарэла 6 студзеня, напярэдадні Калядаў. Аб пажары ў 3.30 паведаміла па тэлефоне мясцовая жыхарка, якая ўбачыла з акна свайго дома зарыва. На ліквідацыі пажару былі задзейнічаныя 14 адзінак тэхнікі і каля 30 чалавек асабовага складу Уздзенскага гарнізона МНС. Першае падраздзяленне ратавальнікаў-пажарных прыбыло да месца выкліку праз тры хвіліны, аднак да гэтага часу дах царквы ўжо абрынуўся. Драўляны будынак 1898 года пабудовы знішчаны агнём.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках