25 красавiка 2024, Чацвер, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кузін: Ва Украіне Літвінковіч будзе зарабляць у дзесяткі разоў больш

35
Кузін: Ва Украіне Літвінковіч будзе зарабляць у дзесяткі разоў больш

Беларус Яўген Літвінковіч заняў другое месца ва ўкраінскім тэлешоў «Х-Фактар». Чаму ён не стаў зоркай на радзіме?

Зрэшты, яго фанаты на форумах да гэтага часу пішуць, што жодзінскага спевака засудзілі. Незвычайны вакал Яўгена стаў адкрыццём для ўкраінскай поп-музыкі, піша «Наша Ніва».

«Цяпер уся беларуская дыяспара ва Украіне кажа пра яго, - распавядае стваральнік «Альфа-радыё» Сяргей Кузін, які зараз жыве ў Кіеве і займаецца мясцовымі ФМ-станцыямі. - Чаму менавіта Літвінковіч? Мне здаецца, сённяшняй эстрадзе не хапае шчырасці, якой вельмі шмат у творчасці Яўгена. Звярніце ўвагу, ва Украіне такіх шоу, як «Х-Фактар», каля дзесятка - на кожным канале ёсць сваё. А пра Літвінковіча кажуць усе».

Кузін мяркуе, што Літвінковіч проста не ўпісаўся ў беларускі фармат: «Па ім бачна, што ён - асоба, што ў яго ёсць нейкая ментальная альтэрнатыва ў творчасці, - кажа Кузін. - Для застарэлай беларускай эстрады ён проста не падпадае пад патрэбны фармат. Маё суб'ектыўнае меркаванне, што Літвінковіч не падыходзіць пад фармат запытаў народных мас».

Варта адзначыць, праўда, што «народныя запыты» і густы фармуюцца тэле-і радыёканаламі.

Цікава, што калісьці Яўген Літвінковіч не прайшоў адбор на тэлешоў «Акадэмія талентаў» на ОНТ. Як так здарылася, што беларускі шоў-бізнэс не заўважыў спевака з вялікім патэнцыялам?

«У Беларусі чамусьці не разумеюць, што ў слове «шоў-бізнэс» ёсць слова «бізнэс», - кажа Кузін. - Параўноўваць сітуацыю ва Украіне і ў Беларусі - гэта як параўнаць блакітнае і вертыкальнае. У Беларусі шмат таленавітых выканаўцаў - Вольскі, Yellow Brick Road, «Серебряная свадьба». Гэтыя людзі маюць поспех ва Украіне, але калі я параўноўваю іх ганарары з ганарарамі расейскіх і ўкраінскіх музыкаў - паміж імі прорва.

У Беларусі шоў-бізнэсам займаецца дзяржава, тут створаны цэлы набор квот і абмежаванняў вышынёй з Гімалаі».

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках