16 красавiка 2024, aўторак, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гадавіна чэхаславацкай «Хартыі'77»

2
Гадавіна чэхаславацкай «Хартыі'77»

6 студзеня 1977 года была апублікаваная «Хартыя'77» - праграмны дакумент, які стаў падставай для фарміравання грамадзянскай супольнасці ў Чэхаславакіі.

Яе заснавальнікі - Вацлаў Гавел, Іржы Дзінстбір, Здэнэк Млынарж, Юрый Хаек, Павел Кагоўт - сталі вядучымі грамадскімі і палітычнымі фігурамі ў краіне пасля Аксамітнай рэвалюцыі 1989 года.

Філосаф Ян Паточка, які адным з першых падпісаў дакумент, быў арыштаваны ў 1977 годзе і памёр на допыце.

Тэкст «Хартыі'77» быў складзены ў 1976 годзе, адным са стымулаў да яго стварэння стаў арышт падпольнай групы The Plastic People of the Universe. Першыя подпісы былі пастаўленыя ў снежні 1976 года. Разам з імёнамі 242 чалавек, якія падпісаліся, «Хартыя'77» была апублікавана 6 студзеня 1977 года.

Адразу пасля гэтага рушылі ўслед арышты і канфіскацыя арыгіналаў дакумента, аднак яго копіі працягвалі распаўсюджвацца па краіне. 7 студзеня тэкст быў размешчаны ў некалькіх буйных газетах Еўропы і ЗША. Да канца 1977 «Хартыю'77» падпісалі 800 чалавек, значная частка іх пасля была вымушаная эміграваць з краіны з-за рэпрэсій.

Улетку 1978 года на польска-чэхаславацкай мяжы адбылася сустрэча лідэраў польскага Камітэта абароны рабочых (KOR) і «Хартыі'77». У ліку іншых у ёй удзельнічалі Яцэк Курань і Вацлаў Гавел.

«Хартыя'77» паслужыла прататыпам аналагічных рухаў у іншых краінах. У Беларусі яна стала прыкладам для стварэння «Хартыі'97».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках