19 красавiка 2024, Пятніца, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бароўскі ўзначаліць НС стваранага МАЗ-КАМАЗ?

8
Бароўскі ўзначаліць НС стваранага МАЗ-КАМАЗ?

Нядаўні дырэктар МАЗа Аляксандр Бароўскі можа ўзначаліць наглядальны савет беларуска-расейскага холдынгу БелРасАўта, які ствараецца на базе МАЗа і КАМАЗа.

Аб гэтым паведамляе РІА Новости са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе Беларусі.

«На пасяджэнні Савета міністраў 15 студзеня будзе зацверджаная кандыдатура Бароўскага ў Наглядальны савет холдынгу, які ён узначаліць. Кандыдатура Бароўскага з расейскім бокам ўзгодненая», - сцвярджае крыніца.

Бароўскі быў звольнены з МАЗа ў канцы 2012 года. Узначаліў прадпрыемства ён у снежні 2009 года.

З 2006 года па 2007 год быў кіраўніком канцэрна «Белнафтахім». У траўні 2007 года Бароўскі быў затрыманы КДБ Беларусі «па падазрэнні ў крадзяжы і за злоўжыванне службовым становішчам». У сакавіку 2008 года быў асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі, а таксама на 3 гады пазбаўлены права займаць кіруючыя пасады ў дзяржаўных арганізацыях і прадпрыемствах.

У канцы снежня 2008 года Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні Бароўскага ў абмен на выплату кампенсацыі нанесенай шкоды.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках